Вакцына ад адру, эпідэмічнага паратыту і краснухі (АПК)
Для засцярогі ад адру, эпідэмічнага паратыту і краснухі вашаму дзіцяці ўводзіцца жывая камбінаваная вакцына АПК.
Body
Аб вакцыне
- Гэта жывая вакцына, якая ўтрымлівае аслабленыя вірусы адру, эпідэмічнага паратыту і краснухі.
- Прэпарат АПК уводзяць падскурна ў перадплечча, дапускаецца таксама ўнутрымышачнае ўвядзенне.
- Згодна з дзеючым графікам імунізацыі, ваша дзіця атрымлівае першую дозу вакцыны АПК-1 ва ўзросце 12 месяцаў і рэвакцынацыю (другую дозу) АПК-2 ва ўзросце 6–7 гадоў.
- У асаблівых эпідэміялагічных умовах, г. зн. у выпадку абвяшчэння эпідэміі ці ўспышкі адру, гэту вакцыну можна ўводзіць раней — ва ўзросце ад 6 да 12 месяцаў, аднак у гэтым выпадку развіваецца толькі частковы імунны адказ, вакцынацыя паўтараецца на другім годзе жыцця.
- Прышчэпка АПК можа быць зроблена вашаму дзіцяці адначасова з іншымі, у тым ліку з камбінаванымі вакцынамі супраць дыфтэрыі, слупняку, коклюшу, гемафільнай (ХІБ) інфекцыі, гепатыту В, а таксама пнеўмакокавай інфекцыі; але ўводзіцца яна ў іншы ўчастак цела.
- Калі акрамя вакцыны АПК дзіцяці неабходна ўвесці іншую жывую вакцыну (напрыклад, супраць ветраной воспы), абедзве вакцыны трэба ўводзіць або адначасова (у адзін дзень), або з інтэрвалам у 4 тыдні.
- Супрацьпаказаннямі да ўвядзення вакцыны з’яўляюцца:
- цяжкі імунадэфіцытны стан у дзіцяці, які развіўся пры анкалагічным захворванні, у выніку хіміятэрапіі, працяглай імунасупрэсіі, тэрапіі мадыфікатарамі біялагічнага адказу, пры ВІЧ-інфекцыі і г. д.);
- цяжкая алергічная рэакцыя (анафілаксія) на папярэднюю дозу вакцыны ці на які-небудзь з яе кампанентаў.
- Калі ваша дзіця хворае і ў яго высокая тэмпература цела (38,5 °С і вышэй), вакцынацыю трэба адкласці да моманту, пакуль яно не выздаравее.