Першая дапамога пры ўкусах насякомых

Важна вызначыць месца ўкусу і від насякомага, каб зразумець, ці трэба звяртацца па дапамогу ў найбліжэйшую медыцынскую ўстанову або аказаць першую дапамогу самастойна.
Body

Дапамога ў выпадку ўкусаў насякомых уключае ў сябе наступнае:

  • Супакойце дзіця і не дазваляйце яму чапаць і чухаць месца ўкусу.
  • Асцярожнымі рухамі з дапамогай тупога прадмета (тупым бокам нажа) дастаньце джала. Гэта важна зрабіць як мага хутчэй: пакуль джала ў скуры, яно працягвае выдзяляць яд.
  • Прамыйце месца ўкусу чыстай праточнай вадой з мылам.
  • Прыкладзіце да месца ўкусу халодны кампрэс (напрыклад, лёд, загорнуты ў тканіну), каб паменшыць боль і ацёк. Пакіньце кампрэс на 15 хвілін і ніколі не кладзіце лёд прама на скуру — абавязкова абгортвайце яго тканінай.
  • Калі месца ўкусу знаходзіцца на руцэ ці назе, трэба высока падняць руку ці нагу, каб паменшыць ацёк.
  • Пасля з’яўлення лакальных змен у наступныя гадзіны неабходна ўважліва назіраць за агульным станам вашага дзіцяці, каб своечасова распазнаць магчымую праяву цяжкай алергічнай рэакцыі.
  • Калі вы заўважыце ў дзіцяці апісаныя раней сімптомы і прыкметы сур’ёзнай алергічнай рэакцыі; калі насякомае ўкусіла яго за рот, нос, горла; калі дзіця праглынула або ўдыхнула насякомае, — неадкладна выклічце хуткую медыцынскую дапамогу (103).
  • Калі абставіны склаліся так, што вы можаце хутка дабрацца да ўрача, арганізуйце транспарціроўку дзіцяці да бліжэйшай медыцынскай установы (паліклінікі, медыцынскага цэнтра, бальніцы), у выпадку неабходнасці ў гэты час праводзьце мерапрыемствы па сардэчна-лёгачнай рэанімацыі.