Вакцына ад туберкулёзу (БЦЖ)

Для засцярогі ад туберкулёзу дзецям уводзяць вакцыну, якая ўтрымлівае атэнуіраваныя (значна аслабленыя) бактэрыі — Bacillus Callmete — Guerin (Бацыла Кальмета — Герэна) — БЦЖ.
Body

Нованароджаных дзяцей прышчэпліваюць вакцынай БЦЖ-М, якая ўтрымлівае менш жывых мікробных цел, чым БЦЖ (г. зн. яна больш далікатная па сваім уздзеянні).

Аб вакцыне

  • Вакцына не ўтрымлівае кансервантаў, антыбіётыкаў ці ад’ювантаў (узмацняльнікаў імуннага адказу), а толькі сляды рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў вытворчым працэсе (асяроддзе для ліяфілізацыі, жэлацін і цукроза). Пасля ўвядзення вакцыны ў адказ запускаюцца імунныя рэакцыі арганізма, якія забяспечваюць фарміраванне імунітэту супраць хваробы.
  • Перш чым нованароджаны пакіне родадапаможную ўстанову, яму робяць прышчэпку БЦЖ-М (звычайна на трэці–пяты дзень пасля нараджэння) шляхам унутрыскурнай ін’екцыі ў верхнюю трэць левага пляча. У выпадку, калі дзіця па нейкай прычыне не атрымала вакцыну (роды па-за раддомам ці іншая прычына), неабходна арганізаваць яе ўвядзенне да таго, як немаўля дасягне двухмесячнага ўзросту, але не пазней за 12-месячны ўзрост.
  • Варта памятаць, што ні ў якім разе нельга: апрацоўваць месца ін’екцыі пасля вакцынацыі, адрываць скарынку, якая ўтварылася, накладваць павязку ці парушаць цэласнасць пухірка.
  • Чакаецца, што ў месцы ўвядзення вакцыны праз 3–4 (да 6) тыдні развіваецца мясцовая рэакцыя — пачырваненне і зацвердзяванне, пазней гэта месца стане мяккім і звычайна пустым. Праз 2–5 месяцаў адбываецца загойванне, з’яўляецца шрам, які пасля выспявання становіцца белаватага колеру, памер яго складае некалькі міліметраў. Падчас гэтага працэсу вы таксама можаце заўважыць невялікую прыпухласць мясцовых лімфатычных вузлоў, у гэты перыяд трэба берагчы дзіця і пазбягаць заражэння віруснымі інфекцыямі.
  • БЦЖ-М аказвае значную нагрузку на арганізм нованароджанага, таму адразу пасля яе іншыя прышчэпкі не робяць.
  • Дзеці, якія не атрымалі вакцыну пры нараджэнні і ў якіх быў дыягнаставаны туберкулёз, не атрымліваюць гэту вакцыну.
  • Вакцынацыя БЦЖ-М адкладваецца ў наступных выпадках: вага нованароджанага меншая за 2 кг; перанесена цяжкая родавая траўма; гемалітычная хвароба нованароджанага; вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя; пнеўманія; цяжкая форма жаўтухі; гнойная інфекцыя скуры; маці — ВІЧ-інфіцыраваная (правядзенне імунізацыі БЦЖ-М магчыма толькі пры адмоўным рэзультаце пасля праведзенай ВІЧ-дыягностыкі ў дзіцяці).

Абсалютнымі супрацьпаказаннямі да вакцынацыі супраць туберкулёзу з’яўляюцца: імунадэфіцытныя станы (прыроджаныя); ВІЧ-інфекцыя ў дзіцяці; наяўнасць ускладненняў БЦЖ-вакцынацыі ў старэйшых родных братоў ці сясцёр.