Важнасць падтрымання гігіены поласці рота ў малога дзіцяці

Для абароны здароўя дзіцяці неабходна з самага нараджэння падтрымліваць гігіену поласці яго рота.
Body

Парадак падтрымання гігіены поласці рота ў малога дзіцяці

Для ачысткі ротавай поласці нованароджанага і дзіцяці груднога ўзросту спатрэбіцца стэрыльны шматок марлі/тканіны 5х5 см і фізіялагічны раствор.

Вымыйце рукі, абгарніце шматок марлі ці мяккай тканіны вакол указальнага пальца і прамачыце яго фізіялагічным растворам; затым акуратна прыкладзіце палец да вуснаў дзіцяці, яно рэфлекторна пачне смактаць ваш палец; затым, злёгку націскаючы, кругавымі рухамі ачысціце ўнутраную частку абедзвюх шчок і апусціце палец на язык. Прытрымлівайце згорнуты шматок вялікім пальцам. Апрацоўку таксама можна выкарыстоўваць у якасці заспакаяльнага масажу дзяснаў, асабліва ў перыяд, калі ў дзіцяці праразаюцца зубкі.

Малочніца (кандыдозны стаматыт) у дзяцей

Змяненне слізістых абалонак ротавай поласці і языка ў выглядзе бялявых адкладаў (падобных на скіслае малако), якое часта сустракаецца ў малых дзяцей, называюць малочніцай, або кандыдозным стаматытам. У гэтым выпадку ў дзіцяці можа адзначацца зніжэнне апетыту ці нават адмова ад ежы.

У хатніх умовах такое захворванне можна лячыць слабым растворам харчовай соды (чайная лыжка без горкі харчовай соды на 100 мл астуджанай кіпячонай вады). Вымыйце рукі, абгарніце стэрыльную марлю вакол пальца і намачыце яе растворам харчовай соды, затым асцярожна правядзіце пальцам па адкладах адным кругавым рухам па ўсёй поласці рота дзіцяці, не націскаючы занадта моцна. Калі інфекцыя прагрэсіруе, адклады будзе цяжэй выдаліць, спатрэбіцца паўтарыць працэдуру.

Сачыце за тым, каб дзіця не праглынула раствор, бо гэта можа справакаваць рвоту. Лепш за ўсё праводзіць працэдуру за гадзіну да кармлення ці праз гадзіну пасля яго. Калі адклады не знікнуць праз два-тры дні, звярніцеся да ўрача.