Негатыўная рэакцыя на лактозу: малыя дзеці і дзеці больш старэйшага ўзросту
Што такое негатыўная рэакцыя на лактозу
Негатыўная рэакцыя на лактозу — гэта няздольнасць ферментатыўнай сістэмы да расшчаплення лактозы. Такая праблема ўзнікае з-за недастатковай колькасці ферменту лактазы ў арганізме.
Лактоза — гэта складаны цукар. Ён прысутнічае ў любым малаку і іншых малочных прадуктах. Яго доля ў жаночым грудным малаку і дзіцячых малочных сумесях складае каля 7 %.
Лактаза — гэта фермент. Ферменты расшчапляюць ежу на простыя складнікі, каб арганізм мог іх засвоіць.
Лактоза адыгрываю важную ролю для здароўя і развіцця дзіцяці. Яна забяспечвае каля 40 % яго патрэб у энергіі і дапамагае яму засвойваць кальцый і жалеза.
Прычыны негатыўнай рэакцыі на лактозу
Існуюць тры асноўныя прычыны негатыўнай рэакцыі на лактозу.
Першасная лактазная недастатковасць (гіпалактазія)
Яна ўзнікае, калі колькасць ферменту лактазы ў дзіцяці паступова пачынае памяншацца. Гэта генетычная і вельмі распаўсюджаная з’ява — прыкладна ў 70 % людзей назіраецца такі від негатыўнай рэакцыі на лактозу. Яе сімптомы могуць пачаць праяўляцца ва ўзросце пасля 5 гадоў, часцей яны больш заўважныя ў падлеткаў і маладых людзей. Дзеці ж, як правіла, могуць пераносіць невялікую колькасць лактозы ў штодзённым рацыёне харчавання.
Прыроджаная лактазная недастатковасць (алактазія)
Яна ўзнікае, калі малыя дзеці нараджаюцца зусім без ферменту лактазы. Гэта генетычна абумоўленая, але выключна рэдкая з’ява. У малых дзяцей з такой негатыўнай рэакцыяй на лактозу ўзнікае цяжкая дыярэя з першага дня жыцця. Каб расці і развівацца, ім з самага нараджэння патрабуецца асаблівая дыета.
Другасная негатыўная рэакцыя на лактозу
Яна можа ўзнікаць, калі стрававальная сістэма дзіцяці аслаблена інфекцыямі, напрыклад гастраэнтэрытам, якія змяняюць слізістую абалонку страўніка і тонкага кішэчніка. Такі від негатыўнай рэакцыі на лактозу звычайна праходзіць праз некалькі тыдняў.
Такія захворванні, як негатыўная рэакцыя на глютэн, таксама могуць выклікаць другасную негатыўную рэакцыю на лактозу. Як толькі будуць прыняты неабходныя меры для кантролю гэтых захворванняў, негатыўная рэакцыя на лактозу больш не будзе з’яўляцца асаблівай праблемай.
Агульныя сімптомы негатыўнай рэакцыі на лактозу
Да сімптомаў негатыўнай рэакцыі на лактозу ў малых дзяцей і дзяцей крыху старэйшага ўзросту адносяцца:
- павышанае газаўтварэнне (метэарызм);
- боль у жываце і ўздуцце жывата;
- дыярэя.
Часам негатыўную рэакцыю на лактозу блытаюць з харчовай алергіяй, напрыклад з алергіяй на каровіна малако. Да некаторых распаўсюджаных сімптомаў харчовай алергіі адносяцца рвота, кроў або слізь пры дыярэі, крапіўніца і ацёк вакол вачэй — яны не з’яўляюцца сімптомамі негатыўнай рэакцыі на лактозу. Калі ў дзіцяці назіраюцца падобныя праявы, трэба звярнуцца да педыятра для правядзення абследавання.
Дыягностыка негатыўнай рэакцыі на лактозу
Існуюць два асноўныя спосабы дыягностыкі негатыўнай рэакцыі на лактозу:
- Вадародны дыхальны тэст: падчас дадзенага даследавання вымяраецца колькасць вадароду ў паветры, якое выдыхае дзіця, пасля ўжывання пэўнай колькасці ежы, што змяшчае лактозу. У дзяцей з негатыўнай рэакцыяй на лактозу ўзровень вадароду будзе павышаны.
- Элімінацыйная дыета: гэта метад выключэння прадуктаў, якія змяшчаюць лактозу, з рацыёну дзіцяці, каб праверыць, ці не пройдуць сімптомы. Калі яны праяўляюцца зноў пасля паўторнага ўключэння ў рацыён прадуктаў з лактозай, то, верагодна, у дзіцяці негатыўная рэакцыя на лактозу.
Паколькі некаторыя сімптомы негатыўнай рэакцыі на лактозу і харчовай алергіі з’яўляюцца падобнымі, дыягнаставаць першую часам бывае няпроста.
Лячэнне негатыўнай рэакцыі на лактозу ў малых дзяцей
Прыроджаная лактазная недастатковасць
Калі ў дзіцяці прыроджаная лактазная недастатковасць, педыятр прыначыць яму лячэнне. Такі стан сустракаецца вельмі рэдка.
Другасная негатыўная рэакцыя на лактозу
Калі дзіця, што знаходзіцца на грудным выкормліванні, мае другасную лактазную недастатковасць, выкліканую гастраэнтэрытам, не трэба спыняць грудное выкормліванне.
Пры штучным выкормліванні ці планаванні пераходу на сумесь варта пракансультавацца з педыятрам ці дыетолагам, перш чым пачаць даваць дзіцяці сумесь з нізкім утрыманнем лактозы ці ўвогуле без яе. Не варта выкарыстоўваць для кармлення дзіцячую сумесь на аснове соі, калі дзіцяці менш за шэсць месяцаў.
Лячэнне і кантроль негатыўнай рэакцыі на лактозу ў дзяцей старэйшага ўзросту
Калі дзіцяці старэйшага ўзросту пастаўлены дыягназ «негатыўная рэакцыя на лактозу», спатрэбіцца скарэкціраваць рацыён яго харчавання. Не варта цалкам выключаць прадукты з лактозай, на працягу дня дапушчальна ўжыванне дзіцем невялікай іх колькасці разам з іншымі прадуктамі.
Рэкамендацыі па харчаванні і дыеце.
Якія прадукты можна ўжываць пры негатыўнай рэакцыі на лактозу:
- любыя сыры з тэрмінам выспявання ад 30 сутак і вышэй; сыры з вельмі нізкім утрыманнем лактозы (бры, камамбер, чэдар, пармезан, швейцарскі і некаторыя іншыя);
- ёгурт — бактэрыі, якія ўтрымліваюцца ў ёгурце, расшчапляюць лактозу, таму, як правіла, ёгурты ў харчаванні дзіцяці дапушчальныя;
- узбагачаныя кальцыем соевыя прадукты — соевы ёгурт, соевае малако, соевае марожанае і соевы сыр;
- безлактознае малако;
- масла і вяршкі — у іх утрымліваецца толькі невялікая колькасць лактозы, і ў большасці выпадкаў іх можна ўжываць;
- хлеб, крупы, садавіна, гародніна, мяса, любая бялковая ежа;
- цэльнае малако — тлушч у цэльным малаку дае арганізму дзіцяці магчымасць даўжэй пераварваць лактозу.
Варта пазбягаць наступных прадуктаў:
- малочнае марожанае і малочныя дэсерты;
- сметанковы сыр, плаўлены сыр і мяккі плаўлены сыр;
- энергетычныя батончыкі з мюслі і іншыя кандытарскія прадукты, у складзе якіх прысутнічае лактоза;
- бульбяное пюрэ хуткага прыгатавання і гародніна з даданнем малака ці белых соусаў.
Трэба заўсёды правяраць склад наступных прадуктаў:
- пячэнне, пірожныя і сумесі для выпечкі;
- супы;
- маянэз;
- малочны шакалад.
Пракансультуйцеся з педыятрам, перш чым даваць дзіцяці якія-небудзь таблеткі ці кроплі, якія расшчапляюць лактозу, што змяшчаецца ў ежы.