Што трэба памятаць пры аказанні першай дапамогі

Калі вы знаходзіцеся ў сітуацыі, у якой неабходна аказаць першую дапамогу дзіцяці, спачатку паспрабуйце ацаніць, наколькі добра вы валодаеце патрэбнымі для гэтага ведамі і ці справіцеся вы .У некаторых сітуацыях лепш дачакацца спецыялістаў, каб не пагоршыць стан дзіцяці. У чаканні кваліфікаванай дапамогі захоўвайце спакой і размаўляйце з дзіцем, запэўніце яго, што дапамога ўжо побач і што вы не пакінеце яго ў бядзе.
Body

Некаторыя з рэкамендуемых працэдур пры аказанні першай дапамогі патрабуюць спецыяльных медыцынскіх ведаў і навыкаў (напрыклад, сардэчна-лёгачная рэанімацыя, прыём Геймліха і г. д.).

Тэарэтычнай інфармацыі, якая змяшчаецца ў апісанні рэкамендуемых працэдур, недастаткова для паспяховага правядзення некаторых з іх. Неабходна, каб бацькі або асобы, якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці, прайшлі спецыяльнае навучанне і на практыцы асвоілі правільныя дзеянні ў сітуацыях, калі здароўю або жыццю дзіцяці пагражае небяспека. Яны павінны ўмець прымяняць правільныя тэхнікі і выконваць неабходную паслядоўнасць крокаў для праверкі асноўных паказчыкаў жыццядзейнасці, умець праводзіць сардэчна-лёгачную рэанімацыю і ведаць, як выклікаць брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі, а таксама валодаць іншымі неабходнымі навыкамі, ведамі і прынцыпамі аказання першай даўрачэбнай дапамогі.

Паколькі ўзрост дзіцяці вызначае тое, якія метады аказання першай дапамогі неабходна выкарыстоўваць, вельмі важна, каб бацькі і асобы, якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці, прайшлі практычную падрыхтоўку.

Для атрымання дадатковай інфармацыі аб магчымасці навучання навыкам аказання першай дапамогі вы можаце звярнуцца ў аддзяленне Чырвонага Крыжа, службы неадкладнай медыцынскай дапамогі, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях або ў медыцынскія ўстановы адукацыі.