Сонечныя апёкі
Сонечныя апёкі — гэта распаўсюджаная з’ява ў летнія месяцы. Акрамя кароткачасовага болю, яны могуць мець сур’ёзныя доўгатэрміновыя наступствы.
Body
На неабароненай скуры пад уздзеяннем прамога сонечнага святла апёк можа ўзнікнуць на працягу 15 хвілін. Дзіцячая скура больш тонкая, а яе ахоўны механізм слабейшы, чым у дарослых, таму дзеці згараюць нашмат хутчэй. Абгарэлая скура чырванее, прычыняе боль і апухае, могуць утварацца пухіры.
Калі на месцы апёку няма пухіроў:
- Астудзіце гэтае месца нямоцным струменем халоднай вады або накладвайце на яго халодны кампрэс, а калі пашкоджаны вялікі ўчастак, апаласніце дзіця ў душы халоднай вадой (не ледзяной).
- Для лячэння апёкаў можна нанесці прэпарат на аснове алоэ або які-небудзь іншы, але толькі пасля папярэдняй кансультацыі з урачом або фармацэўтам.
- Калі ваша дзіця адчувае моцны боль, вы можаце даць яму абязбольваючае (парацэтамол, ібупрафен) у адпаведнасці з рэкамендацыямі вашага педыятра.
Калі з’яўляюцца пухіры:
- не праколвайце іх;
- давайце дзіцяці піць вялікую колькасць вадкасці;
- на працягу наступных дзён не падвяргайце дзіця ўздзеянню сонечных прамянёў датуль, пакуль цалкам не сыдзе пачырваненне.
У выпадку моцнага сонечнага апёку або калі дзіцяці менш за адзін год, неадкладна звярніцеся да педыятра!