Асаблівасці развіцця маторыкі і функцыі рукі з 4-га па 6-ы месяц
Перыяд з 4-га па 6-ы месяц жыцця характарызуецца развіццём каардынацыі вока-рука. У гэтым узросце дзіця захоплівае і ўтрымлівае цацкі, бярэ рукі і цацкі ў рот, вывучае навакольныя яго прадметы праз усе органы пачуццяў.
Body
Развіццё маторыкі
Пачынаючы з 4-месячнага ўзросту падчас няспання і гульні дзіця варта класці на роўную цвёрдую бяспечную паверхню — прагумаваны дыванок (пазл) або дыван на падлозе.
У становішчы лежачы на спіне ваша дзіця можа выконваць наступныя дзеянні:
- засоўваць рукі ў рот;
- церці вочы рукамі;
- паднімаць рукі і цягнуцца за цацкай, каб схапіць яе;
- падносіць цацку да рота;
- паднімаць ногі, стукаць імі аб падлогу, паднімаць іх да жывоціка;
- паварочвацца на бок;
- паварочвацца са спіны на жывот і назад.
У становішчы лежачы на жываце ваша дзіця можа:
- абапірацца на перадплечча;
- пераносіць вагу цела з адной рукі на другую, каб дацягнуцца да цікавай яму цацкі;
- абапірацца на выцягнутыя рукі.
Развіццё захопу і ўмення маніпуляваць аб’ектамі
Вы заўважаеце, што ў гэты ўзроставы перыяд дзіця:
- цягнецца за цікавай цацкай, раскрывае далонь, захоплівае цацку, маніпулюе ёю (трасе, стукае, засоўвае ў рот);
- сіметрычна паднімае абедзве рукі да цацкі;
- утрымліваючы цацку, можа здзяйсняць рухі ў запясцях ва ўсіх нарамках: згінае-разгінае, ажыццяўляе кругавыя рухі;
- перакладае цацку з адной рукі ў другую;
- можа ўтрымліваць па адной цаццы ў кожнай руцэ.
Цацкі
Пры выбары цацак заўсёды трэба ўлічваць некалькі параметраў: бяспека, зручнасць (цацка адпавядае памеру рукі дзіцяці) і цікавасць.
Прыблізны пералік цацак:
- мяккія шары, мячы рознай тэкстуры і памераў;
- мяккія бразготкі;
- цацкі-пішчалкі;
- рознай тэкстуры і колераў бяспечныя прадметы, якія можна пакласці ў рот (зубная шчотка, маленькая лыжка і г. д.);
- цацкі са зручнымі кнопкамі, дзіцячыя гульнявыя цэнтры актыўнасці для малых дзяцей.
Развіццё дзіцяці — складаны працэс, усе сферы якога ўзаемазвязаны.
Развіццё рухаў рукамі садзейнічае стымуляцыі не толькі пазнавальнай дзейнасці дзіцяці, але і яго ахоўных рэакцый, якія дапамагаюць яму ўтрымлівацца і захоўваць каардынацыю пры падзенні.