Ці можа поза дзіцяці падчас сну паўплываць на форму яго галавы

Механічнае націсканне на мяккія злучэнні касцей чэрапа дзіцяці падчас сну можа стаць прычынай змянення формы яго галавы і прывесці да яе дэфармацыі (плагіяцэфаліі). Праблема звычайна носіць часовы характар, яе можна прадухіліць, калі правільна ўкладваць дзіця.
Body

Некаторая пляскатасць чэрапа дзіцяці ззаду або збоку можа быць незаўважная для бацькоў. Асіметрыя галавы (плагіяцэфалія) можа прысутнічаць адразу пры нараджэнні: неданошаныя дзеці маюць больш выяўленую схільнасць да дэфармацый чэрапа, бо яго косці і злучэнні каля іх мякчэйшыя. Дэфармацыя часцей сустракаецца ў двайнят, а таксама ў дзяцей, якія нарадзіліся ад шматплоднай цяжарнасці, паколькі адзін плод можа ціснуць на іншы. Недастатковая колькасць каляплодных вод таксама можа быць прычынай часовай асіметрыі галавы ў нованароджанага, так як уплывае на становішча плода ва ўлонні маці. Самай частай прычынай асіметрыі з’яўляецца поза дзіцяці падчас сну. Калі яно спіць на спіне, то не варочаецца, яго пастава нерухомая, а падчас сну на жываце гэта немагчыма.

Малыя дзеці звычайна спяць, павярнуўшы галаву налева або направа. Паколькі злучэнні касцей чэрапа ў іх рухомыя і самі косці мяккія, з-за пастаяннага націскання на матрац галава можа прыняць асіметрычную форму. Калі ў дзіцяці крывашыя, або тарціколіс, яно ўвесь час трымае галаву ў адным і тым жа становішчы.

Значна больш рэдкай і ў той жа час больш сур’ёзнай прычынай асіметрыі галавы з’яўляецца краніясінастоз — заўчаснае зрашчэнне аднаго або некалькіх швоў чэрапа, якое важна своечасова выявіць і пачаць лячыць, паколькі дадзенае парушэнне можа мець незваротныя наступствы.

Падчас комплексных праверак здароўя педыятр праводзіць агляд формы галавы дзіцяці. Бацькам таксама варта кантраляваць яе і звярнуцца па кансультацыю, калі яны заўважаць, што галава ў дзіцяці выглядае асіметрычнай.

Ці нясе небяспеку дэфармацыя галавы

Часта бацькоў непакоіць, што гэтая праблема можа паўплываць на развіццё мозга і стаць прычынай ці прыкметай інваліднасці. У адрозненне ад краніясінастозу, які сапраўды абмяжоўвае рост мозга, плагіяцэфалія звычайна з’яўляецца часовым парушэннем і не ўплывае на развіццё дзіцяці. Сімптомы найбольш заўважны ў перыяд паміж 6-м і 8-м тыднямі жыцця дзіцяці; калі яно спрабуе сядзець, яны патроху пачынаюць праходзіць і да 18-га месяца жыцця знікаюць цалкам. Аднак пры больш выяўленых дэфармацыях, нягледзячы на ​​тое, што стан з часам паляпшаецца, нязначная пляскатасць можа застацца на ўсё жыццё.

Як прадухіліць дэфармацыю галавы дзіцяці

На шчасце, зрабіць гэта вельмі лёгка. Кантралюйце, каб дзіця не засынала ў адной і той жа позе.

Таксама для прадухілення пазіцыйнай дэфармацыі касцей чэрапа важна сачыць, каб падчас няспання дзіця ляжала на спіне нядоўга.

  • Пажадана, каб падчас няспання дзіця як мага больш часу праводзіла на жываце, але заўсёды пад наглядам дарослага. Заахвочвайце дзіця да таго, каб яно спрабавала новыя позы падчас гульняў. Выкананне гэтых рэкамендацый не толькі служыць прафілактыкай плагіяцэфаліі, але таксама рыхтуе дзіця да засваення некаторых неабходных навыкаў, напрыклад сядзення і пераварочвання.
  • Не пакідайце дзіця ў ложачку надоўга: яму трэба рухацца як мага больш.
  • Укладваючы дзіця спаць, кантралюйце, каб яно не засынала заўсёды ў адной і той жа позе.
  • Змяняйце становішча галавы діцяці, пакуль яно спіць.
  • Расстаўляйце з усіх бакоў ложачка цацкі і прадметы, якія прыцягваюць увагу дзіцяці, каб яно як мага больш круціла галавой у розныя бакі.
  • Кожны раз пры ўкладванні ў ложачак змяняйце арыентацыю дзіцяці (размяшчайце яго галавой то ў адзін бок, то ў іншы). Адпаведна, каб убачыць дарослага, дзіця будзе вымушана мяняць напрамак павароту галавы.
  • Калі дзіця знаходзіцца ў калясцы, аўтакрэсле ці на арэлях, таксама можна ўжываць розныя спосабы для кантролю становішча галавы. Напрыклад, размяшчаць прадметы то справа ад дзіцяці, то злева.
  • Калі старэйшае дзіця часта ездзіць у машыне разам з малым дзіцем, сачыце за тым, з якога боку яно сядзіць, таму што малое дзіця будзе натуральным чынам паварочваць галаву ў гэтым кірунку.

Грудное выкормліванне прымушае маму трымаць дзіця то з аднаго боку, то з другога, а таксама чаргаваць позы. Усё гэта спрыяе больш гарманічнаму развіццю чэрапа дзіцяці. Пры кармленні з бутэлечкі таксама неабходна мяняць бакі і позы. Важна сачыць за тым, каб дзіця заўсёды спала ў розных пазіцыях. Варта адзначыць, што няма неабходнасці да пэўнага ўзросту выкарыстоўваць анатамічныя падушкі — лепшае фарміраванне мышцаў і звязак шыі адбываецца тады, калі дзіця без абмежаванняў з боку падушкі іх «трэніруе», змяняючы становішча чэрапа, што папярэджвае яго дэфармацыю.