Рэкамендацыі па фізічных нагрузках, перыядах сну і няспання для дзяцей першага года жыцця
Для здаровага ладу жыцця і правільнага фарміравання навыкаў неабходна ўдумліва ставіцца да размеркавання актыўнасці на працягу дня, у тым ліку фізічнай нагрузкі (лёгкай, умеранай або высокай інтэнсіўнасці), сну і часу, які дзіця праводзіць седзячы.
Body
У аснове здаровага росту, акрамя правільнага харчавання, ляжаць фізічная актыўнасць, паўнацэнны сон, а таксама стабільны догляд і бяспечнае асяроддзе, якое стымулюе развіццё. Таму важна планаваць паўсядзённыя заняткі ў адпаведнасці з узростам і патрэбамі дзіцяці.
Дзеці ва ўзросце да 12 месяцаў:
- Разнастайная фізічная актыўнасць на працягу дня. Дзіцяці ў гэтым узросце трэба праводзіць не менш за 30 хвілін за актыўнымі гульнямі на падлозе, у становішчы лежачы і седзячы да моманту, пакуль яно не пачне самастойна актыўна перамяшчацца.
- Становішча адноснага спакою: не трэба трымаць дзіця ў дзіцячым крэсле, калясцы, пераносцы або на руках даўжэй за 1 гадзіну. Гэты перыяд часу варта выкарыстоўваць для стымулюючых заняткаў, такіх як размовы, спевы, чытанне дзіцяці, прагулкі.
- Прыцягненне ўвагі дзяцей да гаджэтаў (тэлевізар, планшэт, мабільны тэлефон) ва ўзросце да 12 месяцаў не рэкамендавана.
- Па меры таго як дзіця расце, змяняецца колькасць часу, неабходнага яму для сну. У дзяцей малодшага ўзросту, ад 0 да 3 месяцаў, сон можа займаць 14–17 гадзін у суткі; далей – менш: з 4 да 11 месяцаў — ужо 12–16 гадзін.