Як супакоіць дзіця, якое плача
Калі немаўля плача, магчыма, яно галоднае ці стамілася, адчувае сябе некамфортна ці захварэла. Не чакайце, што зможаце ў любы момант вызначыць патрэбы вашага дзіцяці, бо гэта тое, чаму вы вучыцеся кожны дзень.
Body
Простыя рэкамендацыі для супакаення немаўляці:
- Праверце, ці не трэба змяніць падгузнік. Магчыма, дзіцяці занадта горача ці холадна.
- Прапануйце дзіцяці грудзі, калі лічыце, што яно галоднае, або з моманту папярэдняга прыёму ежы прайшло больш за дзве гадзіны (гэтая ж рэкамендацыя падыходзіць для дзяцей, якія знаходзяцца на штучным выкормліванні).
- Прапануйце дзіцяці грудзі, нават калі яно не галоднае, бо працэс смактання дапамагае яму супакоіцца. Вы таксама можаце даць дзіцяці пустышку, але старайцеся пазбягаць яе выкарыстання на працягу першага месяца жыцця, так як у гэты перыяд вы наладжваеце працэс груднога выкормлівання.
- Ласкава пагаварыце з дзіцем, паспявайце ці ўключыце спакойную музыку. Часам дзіцяці проста трэба ведаць, што вы знаходзіцеся побач, ваш голас можа яго супакоіць.
- Чалавек, які супакойвае дзіця, павінен заставацца з ім у пакоі сам-насам, спакойны і цярплівы. У выпадку працяглага бесперапыннага плачу (напрыклад, падчас дзіцячых колікаў) чаргуйцеся з іншымі членамі сям’і.
- Некаторыя віды шуму (так званы белы шум), напрыклад ад фена ці пыласоса, могуць супакоіць дзіця.
- Вазьміце дзіця на рукі, асцярожна пагушкайце ці пахадзіце з ім — часам рухаў і блізкасці бацькоў дастаткова, каб супакоіць дзіця.
- Прагулка на свежым паветры ў калясцы таксама можа дапамагчы супакоіць немаўля. Не пакідайце дзіця спаць у калясцы без нагляду.
- Лёгкі масаж супакоіць ваша дзіця і расслабіць вас. Тактыльнае ўзаемадзеянне (дакрананні) таксама дапамагае ўмацаваць сувязь з немаўлём.