Суцяшэнне дзіцяці, якое плача: у малюнках

Дзіця плача, таму што галоднае, засмучанае або стомленае. Маці/бацька абавязкова павінна/павінен суцяшаць дзіця.
Body

Дзіця плача, бо яно галоднае, засмучанае або стомленае?

Маці суцяшае дзіця

Дзіцяці трэба суцяшэнне? Вазьміце дзіця на рукі і паспрабуйце падабраць для яго зручную позу, каб яму было лягчэй супакоіцца. Пяшчотна пагушкайце дзіця з боку ў бок або ўверх-уніз, паспрабуйце рытмічна пастукаць яго далонню па спінцы і праспявайце калыханку. Пажадана, каб святло і шум былі прыглушанымі.

Маці корміць сваё дзіця

Дзіця галоднае? Прапануйце дзіцяці грудзі ці бутэлечку з сумессю. Калі яно не галоднае, яно ўсё роўна можа захацець пасмактаць, каб супакоіцца. Прапануйце нованароджанаму пустышку або дапамажыце яму супакоіцца іншым спосабам — пагушкайце, праспявайце песеньку.

Дзіця стамілася

Дзіця стамілася? Калі дзіця трывожнае і хаатычна варушыць ручкамі і ножкамі, паспрабуйце акуратна яго спавіць. Затым пагушкайце дзіця і пакладзіце яго ў ложачак у бяспечным месцы.

Дзіця плача, бо яму нязручна?

Дзіцяці можа спатрэбіцца змяніць падгузнік.

Ці трэба дзіцяці змяніць падгузнік? Калі вы заўважылі, што дзіця крэкча, мітусіцца, у яго мокрае адзенне, магчыма, яго падгузнік напоўнены і яму ад гэтага не вельмі зручна. Вам трэба праверыць падгузнік і памяняць яго ў выпадку неабходнасці. Калі дзіця пакакала, замяніць падгузнік неабходна як мага хутчэй, старанна выдаліўшы з паверхні скуры ўсе забруджванні. Калі ў дзіцяці ёсць высыпанні на скуры ў зоне пахавай вобласці або на ягадзіцах, абмыйце часткі яго цела чыстай вадой, асцярожна прамакніце іх і скарыстайцеся крэмам пад падгузнік або дзіцячай прысыпкай.

Адрыжка

Ці патрэбна дзіцяці адрыжка? Пры інтэнсіўным смактанні грудзей або бутэлечкі дзіця часта можа заглынаць залішнюю колькасць паветра, гэта можа выклікаць у яго дыскамфорт. Адразу пасля кармлення вазьміце дзіця так, каб яно было ў вертыкальным становішчы (слупком), далікатна пастукайце яго далонню па спіне і дачакайцеся адрыжкі (адыходжання паветра). Пераканайцеся, што дзіцяці не горача і не холадна і што яно зручна апранута.

 

Калі вы падазраяце, што дзіця хворае

Дзіця хворае? Памерайце тэмпературу цела дзіцяці. Сярэдняя тэмпература складае 36.3–37.2 °C. Калі вы турбуецеся пра стан здароўя вашага дзіцяці, пракансультуйцеся з вашым педыятрам.

Паклапаціцеся пра дзіця, калі яно плача

 

Не трасіце дзіця

Ніколі не трасіце дзіця. Такія дзеянні могуць траўміраваць ваша дзіця, выклікаўшы крывацёк і незваротнае пашкоджанне галаўнога мозга.

 

Калі бацькі засмучаны

Вы засмучаны? Калі вы адчуваеце, што не можаце справіцца са сваімі негатыўнымі эмоцыямі, пакладзіце дзіця ў бяспечнае месца, зрабіце перапынак, каб супакоіцца. Вы можаце папрасіць каго-небудзь дапамагчы вам суцешыць дзіця.

Прасіць дапамогі — гэта нармальна. Калі вам часам становіцца складана даглядаць дзіця, не саромейцеся прасіць дапамогі.