Адрыжка і зрыгванне ў нованароджаных: у малюнках
Адрыжка ў нованароджаных: агульная інфармацыя
Нованароджаны можа заглынаць паветра падчас ежы ці калі плача, з-за гэтага ў яго ўзнікае адрыжка. Адрыжка, зрыгванне і адыходжанне газаў кішэчніка — гэта спосабы пазбаўлення ад лішняга паветра.
Пакладзіце пялёнку або ручнік сабе на плячо. Прыкладзіце дзіця ў вертыкальным становішчы да гэтага пляча. Адной рукой падтрымлівайце дзіця, а другой асцярожна пагладзьце яго па спінцы.
Падчас адрыжкі ў дзіцяці можа адбыцца нязначная рвота. Гэта нармальна.
Дадатковыя позы, якія дапамогуць выклікаць адрыжку ў дзіцяці
Размясціце дзіця ў вертыкальным становішчы ў сябе на каленях і нахіліце яго наперад такім чынам, каб яго жывоцік прыціскаўся да вашай рукі. Ціск, які аказвае ваша рука на жывоцік дзіцяці, можа спрыяць адрыжцы і/або зрыгванню. Другой рукой асцярожна пагладзьце дзіця па спінцы.
Пакладзіце дзіця тварам уніз да сябе на калені ці на руку такім чынам, каб яго галоўка была павернутая ўбок. Асцярожна пагладзьце дзіця па спінцы другой рукой.
Некаторыя дзеці могуць быць трывожнымі падчас кармлення і пасля яго, пакуль у іх не адбудзецца адрыжка. Паспрабуйце асцярожна выклікаць яе ў дзіцяці падчас кармлення — гэта можа дапамагчы. Выкарыстоўвайце становішча, якое лепш за ўсё падыходзіць вашаму дзіцяці.
Пасля адрыжкі: уменне распазнаваць сігналы дзіцяці
Пасля адрыжкі ваша дзіця будзе «падказваць» вам, што рабіць далей. Калі яму камфортна, можна пагуляць з ім ці заняцца чым-небудзь яшчэ.
Калі дзіця ўсё роўна засмучанае пасля адрыжкі, праблема можа быць у чымсьці іншым. Магчыма, яно ўсё яшчэ галоднае, у яго брудны падгузнік ці яно дрэнна сябе адчувае.
Калі ваша дзіця часта неспакойнае пасля кармлення і адрыжкі або калі вы турбуецеся па якой-небудзь іншай прычыне, звярніцеся да педыятра ці медыцынскай сястры.