Што рабіць, калі ў дзіцяці сонечны ўдар
Забярыце дзіця ад прамых сонечных прамянёў
Спачатку дзіця варта перамясціць далей ад сонечных прамянёў, калі магчыма, у пакой з кандыцыянерам або ў прыцемненае памяшканне, якое добра праветрываецца.
Абліце дзіця цёплай вадой
Дайце яму высахнуць. Не выцірайце яго.
Дайце дзіцяці вадкасць
Вадкасць (лепш за ўсё звычайная вада, але падыдзе і несалодкі чай, сок) асабліва неабходна дзіцяці, у якога сонечны ўдар. Не трэба адразу даваць многа пітва. Няхай дзіця п’е часта, але невялікімі порцыямі, асабліва калі яго вырвала. Даўшы дзіцяці першую «порцыю» вады, зніміце з яго адзенне, каб яму стала халаднавата.
Дайце дзіцяці лекі
Калі тэмпература цела высокая, дайце дзіцяці жарапаніжальны сродак, лепш за ўсё свечку (парацэтамол) рэктальна — так эфект наступіць хутчэй, пры гэтым будзе выключана магчымасць рвоты. Падыдзе і сіроп (які змяшчае ібупрафен або парацэтамол). Лекі трэба даваць у дозе, якая адпавядае ўзросту дзіцяці, старанна прытрымліваючыся інструкцый вытворцы. Калі дзіця раней не прымала такія лекі, папярэдне пракансультуйцеся з педыятрам, бо ў дзіцяці можа ўзнікнуць алергічная рэакцыя.
Дзіцяці патрэбен адпачынак
На працягу наступных некалькіх гадзін дзіцяці неабходна адпачыць, а лепш паспаць. Некаторыя бацькі баяцца даваць дзіцяці заснуць, калі ў яго сонечны ўдар. Гэты страх неабгрунтаваны, таму што дзіцяці неабходны адпачынак, а сон — лепшы спосаб адпачыць. Падчас сну ў дзіцяці трэба правяраць тэмпературу цела, у выпадку яе паўторнага рэзкага павышэння неабходна зноў даць жарапаніжальны сродак. Лекі можна прымаць не раней чым праз чатыры гадзіны пасля папярэдняй дозы, калі вы выкарыстоўвалі свечку ці парацэтамол у выглядзе сіропу. Калі прайшло менш часу, зноў абмыйце дзіця ў душы цёплай вадой. Не дазваляйце яму загараць на наступны дзень пасля сонечнага ўдару.
Калі трэба звяртацца да ўрача
- Калі тэмпература цела не падае, нягледзячы на ахаладжэнне і лекі.
- Калі дзіця губляе прытомнасць і хутка не можа ачуняць пасля таго, як яго пакладуць на спіну.
- Калі ў дзіцяці пастаянная рвота і яно становіцца ўсё больш млявым.