Варыянты меню

У кожнай сям'і свае гастранамічныя звычкі, прадыктаваныя традыцыямі, этнічнымі і рэлігійнымі поглядамі. Прапануем некалькі варыянтаў меню для дзяцей і ўсёй сям'і з карысных і даступных па кошце прадуктаў. З іх дапамогай вы зможаце ўнесці навізну ў рацыён вашай сям'і, не забываючы пры гэтым пра сямейны бюджэт.
Body

Меню для сняданку:

  • Каша манная малочная.
  • Грэцкая каша з малаком.
  • Прасяная каша з гарбузом.
  • Макароны з гароднінай.
  • Аўсяная каша з ажынамі/малінамі/чарніцамі/разынкамі.
  • Цэльназерневы хлеб.
  • Кукурузныя шматкі / мюслі з малаком.
  • Вараныя/смажаныя яйкі ці амлет.

Хуткія і карысныя стравы для дзяцей у малюнках © raisechildren.net

Меню для абеду:

  • Суп з гародніны з просам, шпінатам ці брокалі.
  • Суп-пюрэ з агародніны.
  • Суп рысавы з морквай.
  • Суп бульбяны з мяснымі фрыкадэлькамі.
  • Суп са свежай капусты.
  • Булён курыны з грэнкамі.
  • Сачавіца, гарох ці фасоля з хлебам і салата са свежай гародніны.
  • Салата з буракоў з яблыкамі/чарнаслівам/салёным агурком.
  • Салата са свежай гародніны (капуста з морквай і пятрушкай, памідоры з зелянінай), запраўленая невялікай колькасцю алею.
  • Тушанае мяса з гароднінай.
  • Мясныя тэфтэлі з адварным рысам.
  • Катлета мясная з тушанай капустай.
  • Рыба з адварной гароднінай.

Хуткія і карысныя стравы для дзяцей у малюнках © raisechildren.net

Меню для вячэры:

  • Бульба, капуста, шпінат, піражкі з капустай.
  • Кукурузны хлеб, палента з сырам.
  • Запечаная або адварная бульба з салатай з сезоннай гародніны.
  • Рагу з гародніны з рысам, курыная катлета.
  • Мясная катлета з адварной грэчкай, запраўленай сметанковым маслам.
  • Сырнікі.
  • Лянівыя варэнікі.
  • Запяканка з тварагом.
  • Цэльназерневы хлеб са шпінатам.
  • Шклянка малака, кефіру, густога ці пітнога ёгурту.

Хуткія і карысныя стравы для дзяцей у малюнках © raisechildren.net

Перакус:

  • Свежая садавіна ці фруктовая салата.
  • Хатняя выпечка, у тым ліку без яек, з какавай, джэмам або садавіной.
  • Кісламалочны напітак, крэкеры і садавіна.
  • Цэльназерневы хлеб з хатнім варэннем / густым слівовым варэннем.
  • Пудынг рысавы, манны або хуткага прыгатавання з невялікай колькасцю свежай садавіны.
  • Кампот.
  • Фруктовы ёгурт.

Хуткія і карысныя стравы для дзяцей у малюнках © raisechildren.net