Здаровае харчаванне для ўсёй сям’і
Харчавацца па-за домам намнога даражэй. Ежа, якую вы гатуеце для дзіцяці ў хатніх умовах, не толькі таннейшая, але і нашмат лепшая, чым фастфуд з ларка ці пякарні.
Body
- Купляйце прадукты ў буйных магазінах, лепш вялікімі ўпакоўкамі і на распродажы; не захапляйцеся чыпсамі, салодкімі прысмакамі і напіткамі.
- Па магчымасці плануйце пакупкі загадзя. Зрабіце добрыя запасы рысу, грэцкіх і аўсяных круп, а таксама гатовага цеста.
- Купляйце сезонную мясцовую садавіну і гародніну: яны таннейшыя і часта лепшыя па якасці, чым імпартныя.
- Замарожаныя гародніна і рыба маюць амаль такую ж харчовую каштоўнасць, як і свежыя, пры гэтым яны таннейшыя.
- Падумайце, якія прадукты ваша сям’я можа не купляць (напрыклад, ёсць магчымасць вырошчваць сезонную гародніну ў агародзе, выкарыстоўваць дзікарослую садавіну, разводзіць птушку для атрымання яек).
- Рабіце нарыхтоўкі на зіму з недарагіх сезонных прадуктаў.
Штодзённыя намаганні па забеспячэнні сям’і добрай ежай стамляюць жанчыну. Размова ідзе пра фінансавае забеспячэнне, вырошчванне гародніны, развядзенне птушкі і г. д.; прыняцце рашэнняў, якія прадукты купляць, абдумванне, наколькі яны добрыя і карысныя; гатаванне — мыццё і абіранне, наразанне, перамешванне, выбар спосабу цеплавой апрацоўкі; разважанні пра тое, ці спадабаецца ежа сям’і, ці будуць яе есці дзеці, як зберагчы прадукты ад псавання, насякомых, грызуноў; мыццё посуду ў непрыстасаваных жыллёвых умовах. Усведамленне таго, наколькі важная гэтая праца для здароўя ўсёй сям’і і асабліва дзяцей, натхняе жанчын і дае ім энергію і сілы для выканання бясконцых штодзённых задач па забеспячэнні сям’і харчаваннем.