Што можна есці рукамі: у малюнках
Садавіна і гародніна выдатна падыходзяць для таго, каб есці іх рукамі
Кавалачкі садавіны невялікага памеру — такога, каб змясціліся ў роце дзіцяці, — ідэальны варыянт для знаёмства дзяцей ад васьмі месяцаў з ежай, якую зручна браць рукамі. Пачніце з невялікіх кавалачкаў мяккай садавіны, такіх як спелая груша або банан.
Выдатна падыходзіць для маленькіх дзяцей і гародніна — бульба, гарбуз, морква кавалачкамі, гарох і зерне кукурузы. Прыгатуйце гародніну на пары ці ў мікрахвалёўцы, а затым астудзіце.
Яшчэ адзін варыянт — рознакаляровая свежая гародніна, напрыклад агурок і перац, нарэзаныя саломкай. Не абірайце іх ад лупіны. Некаторым дзецям падабаецца мачаць палачкі з агародніны ў соўсы — хумус, гуакамоле або дзадзікі.
Ежа, якую можна падаваць з гароднінай
Дадайце да гародніны невялікія кавалачкі рыбы, курыцы, мяса ці тофу. Таксама можна падаваць гародніну з міні-фрыкадэлькамі з нятлустага фаршу, тунца ці нуту.
Добра спалучаюцца са свежай гароднінай звараныя ўкрутую яйкі. А невялікія кавалачкі яечнага рулета — з гароднінай, прыгатаванай на пары і нарэзанай кубікамі. Ператварыце яечны рулет у амлет, начыніўшы яго цёртым гарбузом, гарошкам і сырам.
Яшчэ адзін варыянт — кавалачкі сыру і цэльназерневыя макароны з падліўкай (напрыклад, баланьезэ) або без яе. Выбірайце макароны такой формы, каб іх было зручна браць рукой (напрыклад, «матылькі» або «ракавінкі»).
Хлеб, тосты і бутэрброды
Папулярныя сярод дзяцей тосты — «салдацікі» (нарэзаныя палоскамі). Падавайце іх як самастойную закуску або намазаўшы авакада ці расцёртым бананам.
Паспрабуйце бутэрброды на мультызерневым або цэльназерневым хлебе. Намазаць яго можна вараным яйкам, расцёртым з маянэзам, авакада, бананавым пюрэ, цёртым яблыкам і арахісавым маслам.
Выдатны пачастунак для дзяцей — хатнія аладкі. Можна дадаць у цеста свежыя або замарожаныя чарніцы. Не забудзьце астудзіць!