Замарожаны клубнічны ёгурт

Гэтыя рознакаляровыя замарожаныя брыкеты з клубніц і ёгурту на выпадак летняй спёкі лёгка прыгатаваць і захоўваць у маразільніку. Для разнастайнасці выкарыстоўвайце любімую садавіну дзіцяці.
Body

Прыгатаванне 6–8 порцый замарожанага клубнічнага ёгурту

Час прыгатавання: 10 хвілін плюс час замарозкі.

Вам спатрэбяцца:

  • 1 кошычак клубніц;
  • 1 шклянка (250 мл) вады;
  • 2 чайныя лыжкі лімоннага соку;
  • 2 шклянкі (500 мл) натуральнага ёгурту;
  • формачкі для замарозкі.

Прыгатаванне:

  1. Ягады вымыць, «хвосцікі» выдаліць. З дапамогай блэндара або кухоннага камбайна змяшаць клубніцы з вадой і лімонным сокам.
  2. Выліць клубнічнае пюрэ ў ёгурт і мяшаць да атрымання аднароднай масы.
  3. Разліць ​​сумесь у формачкі для марожанага, у цэнтр кожнай акуратна ўставіць спецыяльныя палачкі (можна выкарыстоўваць іншыя формачкі ці ёмістасці, якія падыходзяць для замарозкі).
  4. Змясціць у маразільнік на ноч ці хаця б на 3 гадзіны.

Парада: каб дастаць брыкет з формы, патрымайце яе нядоўга пад цёплай вадой. Замарожаны ёгуртавы брыкет «выслізне» з формачкі.

Для разнастайнасці можна выкарыстоўваць пры прыгатаванні ёгурту любімыя садавіну і ягады вашага дзіцяці, напрыклад персікі, маліну, банан, манга і інш.