Хрумсткія курыныя палачкі

Гэтыя смачныя курыныя палачкі запякаюцца ў духоўцы, а не смажацца. Значыць, у іх менш тлушчу.
Body

Колькасць порцый: 2.
Час падрыхтоўкі: 15 хвілін.
Час прыгатавання: 20 хвілін.

Для прыгатавання вам спатрэбіцца:

2 курыныя грудкі, нарэзаныя палоскамі;
¼ шклянкі звычайнай мукі;
1 яйка, злёгку ўзбітае;
1½ шклянкі кукурузных шматкоў, злёгку здробненых;
2 бульбіны, абабраныя і нарэзаныя долькамі;
1 яечны бялок, злёгку ўзбіты;
2 кукурузныя пачаткі, разрэзаныя напалову;
1 шклянка гарошку;
1 шклянка брокалі;
таматны соус для падачы.

1. Пасцяліце паперу для выпечкі на дзве бляхі. Абкачайце палоскі курынага мяса ў муцэ, лішкі яе страсіце. У місцы сярэдняга памеру абкачайце палоскі курыцы ў яйку. Дадайце здробненыя кукурузныя шматкі і перамешвайце, пакуль курыныя палачкі цалкам не пакрыюцца атрыманай сумессю. Выкладзіце палачкі на адну з падрыхтаваных блях, накрыйце і пастаўце ў халадзільнік на 10 хвілін. Разагрэйце духоўку да 220 °C.

2. Пакладзіце бульбяныя долькі ў міску сярэдняга памеру і дадайце прыправы. Добра абкачайце бульбу ў яечным бялку. Выкладзіце на другую бляху. Запякайце 10 хвілін, затым паменшыце тэмпературу да 190 °C. Пастаўце курыныя палачкі ў духоўку і гатуйце разам з бульбай 10–12 хвілін да з’яўлення залацістай хрумсткай скарыначкі.

3. Адварыце, прыгатуйце на пары або ў мікрахвалевай печы брокалі, гарох ці кукурузу. Падавайце з хрумсткімі курынымі палачкамі і бульбянымі долькамі.

Парада: каб прыгатаваць хрумсткія рыбныя палачкі, замяніце курыцу на 250 г цвёрдай белай рыбы, нарэзанай палоскамі. Рыбныя палачкі можна таксама запячы ў духоўцы (варыянт стравы паніжанай тлустасці) або злёгку абсмажыць на патэльні.

Пакладзіце кукурузныя шматкі ў поліэтыленавы пакет і закрыйце яго — дзеці з задавальненнем іх паламаюць.