Хуткія і карысныя стравы для дзяцей: у малюнках

Ідэі для хуткага і карыснага сняданку. Ідэі хуткіх і карысных абедаў.  Хуткія і карысныя стравы на вячэру.
Body

Ідэі для хуткага і карыснага сняданку

Хуткія і карысныя стравы для дзяцей у малюнках © raisechildren.net

Аўсяная каша з бананам: банан надасць малочнай кашы з аўсяных шматкоў натуральную салодкасць. Таксама ў гатовую страву можна дадаць разынкі і карыцу.

Хуткія і карысныя стравы для дзяцей у малюнках © raisechildren.net

Яечны сняданак: падавайце яйкі ўсмятку з палоскамі з мультызерневага тоставага хлеба або палачкамі з гародніны (морква, сельдэрэй, агурок), якія так смачна макаць у жаўток!

 

Хуткія і карысныя стравы для дзяцей у малюнках © raisechildren.net

Смузі з тостамі: прыгатуйце смузі з нятлустага малака, ёгурта і банана, замарожаных ягад або кансерваваных персікаў. Таксама можна дадаць аўсяныя шматкі, арэхі, прарошчанае зерне пшаніцы або льняное семя. Падаваць з тостамі.

Ідэі хуткіх і карысных абедаў

Хуткія і карысныя стравы для дзяцей у малюнках © raisechildren.net

Сэндвічы: іх лепш за ўсё гатаваць з цэльназерневга хлеба або хлеба з высокім утрыманнем клятчаткі. Паспрабуйце выкарыстоўваць прадукты, багатыя бялком, напрыклад мяса, курыцу ці яйка (ідэальна падыходзяць астаткі ўчарашняй вячэры) і гародніну.

 

Хуткія і карысныя стравы для дзяцей у малюнках © raisechildren.net

Ролы: загарніце ў лаваш або піту цёрты сыр, моркву, агурок і разынкі. А каб рол не раскручваўся, намажце лаваш або піту хумусам ці авакада.

Хуткія і карысныя стравы для дзяцей у малюнках © raisechildren.net

Учарашняя піца: кавалачкі хатняй піцы, якая была прыгатавана з карысных інгрэдыентаў і засталася пасля вячэры, стануць выдатным абедам.

 

Хуткія і карысныя стравы на вячэру

Хуткія і карысныя стравы для дзяцей у малюнках © raisechildren.net

Курыныя палачкі: гэтыя хрумсткія курыныя палачкі выдатна спалучаюцца з гарнірам з гароху, брокалі і кукурузы. Існуе шмат розных рэцэптаў прыгатавання такіх палачак. Прапануем вам адзін з іх.

Курынае філе нарэжце на палоскі. Перакладзіце філе ў міску, дадайце соль, перац і прыправы для курыцы – усё на свой смак. Дадайце некалькі сталовых лыжак смятаны, перамяшайце. Пакіньце на 20 хвілін для марынавання.

У іншую глыбокую міску насыпце паніровачныя сухары (калі ёсць, дадайце кунжут). Абкачайце ў гэтай сумесі кожную палоску філе і перакладзіце на бляху, высланую паперай для запякання. Адпраўце курыныя палоскі ў разагрэтую да 200°C духоўку прыкладна на 25–30 хвілін. Сачыце за прыгатаваннем – скарыначка павінна быць румянай.

Хуткія і карысныя стравы для дзяцей у малюнках © raisechildren.net

Фасоля на тосце: выкладзіце кансерваваную або запечаную фасолю на тост і, калі хочаце, пасыпце сырам. Каб зрабіць страву больш цікавай, тост можна акружыць «возерам» са свежай гародніны.

Хуткія і карысныя стравы для дзяцей у малюнках © raisechildren.net

Адбіўныя з бараніны з травамі: змяшайце розныя свежыя прыправы (чабор, базілік, размарын, арэгана) з натуральным ёгуртам. Абмажце адбіўныя атрыманым травяным соусам і прыгатуйце на грылі. Падавайце з бульбяным пюрэ і салатай з гародніны. Глядзіце таксама рэцэпт катлет з ягняціны з мятай.