Ролы з ялавічынай
Ролы — страва для сямейнага абеду ў мексіканскім стылі.
Body
4 порцыі (для 2 дарослых і 2 дзяцей)
Час падрыхтоўкі: 10 хвілін
Час прыгатавання: 10 хвілін
Для прыгатавання вам спатрэбяцца:
- 1 сталовая лыжка аліўкавага алею ці алею канолы;
- 350 г ялавічнай выразкі, тонка нарэзанай папярок валокнаў (каб мяса заставалася далікатным);
- 1 чырвоная цыбуліна;
- 1 чырвоны перац;
- 100 г плоскіх струкоў гароху;
- 2 сталовыя лыжкі соусу барбекю;
- 1 авакада;
- 335 г тонкага лаваша з цэльназерневай мукі або мукі грубага памолу.
Прыгатаванне
-
- Разагрэйце вялікую патэльню на моцным агні. Дадайце палову алею і хутка абсмажце ялавічыну да карычневага колеру. Зніміце з патэльні. Дадайце ў патэльню астатні алей і тонка нарэзаную цыбулю і смажце, памешваючы, 2 хвіліны. Дадайце нарэзаныя перац і струкі гароху і памешвайце яшчэ 2 хвіліны. Дадайце соус барбекю і перамяшайце. Вярніце ялавічыну ў патэльню, перамяшайце і пры неабходнасці запраўце.
- Падагрэйце лаваш у адпаведнасці з інструкцыяй на ўпакоўцы.
- У цэнтр лаваша пакладзіце ялавічыну, зверху дадайце лустачкі авакада. Сагніце ніжнюю частку лаваша і накрыйце ёю мяса, затым загарніце лаваш з абодвух бакоў так, каб атрымаўся «канверцік».
Парада: для прыгатавання вегетарыянскіх ролаў замест ялавічыны выкарыстоўвайце тофу ці 420 г кансерваваных мексіканскіх бабоў. Калі вам і дзецям падабаецца вострае і пікантнае, падавайце ролы з халапенья (зялёным перцам чылі).
Цалкам магчыма, што дзеці захочуць скруціць ролы самастойна, таму майце пад рукой некалькі запасных лістоў лаваша — папрактыкавацца.