Курыныя бургеры з долькамі бульбы

Дзеці любяць есці бургеры на вячэру. У нашых бургерах з курыцай шмат карысных інгрэдыентаў, а падаюцца яны з долькамі бульбы.
Body

4 порцыі (па 1 бургеры).

Час падрыхтоўкі: 15 хвілін.

Час прыгатавання: 40 хвілін.

Што спатрэбіцца:

500 г нятлустага курынага фаршу;

1 шклянка кансерваванага нуту (вадкасць зліць, нут прамыць і нарэзаць);

2 кабачкі/цукіні (нацерці);

2 яйкі;

4 пяры зялёнай цыбулі (нарэзаць);

2 вялікія клубні бульбы (абабраць і нарэзаць);

½ чайнай лыжкі папрыкі;

1 сталовая лыжка аліўкавага алею ці алею канолы;

4 невялікія булачкі з мукі грубага памолу, разрэзаныя напалам;

4 лустачкі сыру;

4 лісткі качаннай салаты (вымыць і высушыць);

4 лустачкі чырвонага бурака;

2 памідоры (нарэзаць лустачкамі).

 

Прыгатаванне:

1. Разагрэйце духоўку да 200 °C. Пакладзіце на бляху паперу для выпечкі.

2. У місцы сярэдняга памеру змяшайце курыны фарш, нут, кабачкі/цукіні, яйка і зялёную цыбулю, дадайце чорны перац. Сфармуйце з атрыманай сумесі 4 катлеты. Выкладзіце на талерку, накрыйце і пастаўце ў халадзільнік на 10 хвілін.

3. Тым часам перакладзіце бульбу ў міску і змяшайце з алеем і перцам. Размяркуйце раўнамерна на падрыхтаванай блясе і запякайце ў папярэдне разагрэтай духоўцы 30–40 хвілін да залацістага колеру.

4. Разагрэйце грыль або патэльню і абсмажце катлеты на сярэднім агні па 4 хвіліны з кожнага боку.

5. На адну палову булачкі пакладзіце сыр, салату, бурак і памідор. Зверху —  курыную катлету і другую палову булачкі. Падавайце з долькамі печанай бульбы.

Парада: калі падвоіць колькасць інгрэдыентаў для катлет, іх можна замарозіць у запас.

Маленькія дзеці могуць зняць верхнюю булачку —  так ім будзе прасцей справіцца з бургерам.