Рэкамендацыі па харчаванні на кожны дзень для дзяцей 4–8 гадоў
Каб расці і паўнацэнна развівацца, дзецям патрабуецца шырокі набор карысных прадуктаў з усіх пяці харчовых груп. Колькасць ежы і характар харчавання залежаць ад фізічных даных і актыўнасці дзіцяці.
Дзецям ва ўзросце 4–8 гадоў варта з’ядаць 1½ порцыі садавіны; 4½ порцыі гародніны; 1½–2 порцыі малочных прадуктаў; 4 порцыі збожжавых прадуктаў; 1½ порцыі нятлустага мяса, рыбы, птушкі, яек, арэхаў ці арэхавай пасты, а таксама бабовых.
Дзецям неабходна ўжываць дастатковую колькасць вадкасці, пажадана вады — гэта самы даступны і ў той жа час самы карысны напітак для спаталення смагі. Больш вады дзецям неабходна ў спякотныя дні і пры высокай вільготнасці, а таксама калі яны моцна пацеюць. Пазбягайце салодкіх газіраваных і энергетычных напіткаў, фруктовых сокаў, араматызаваных малака і вады.
Групы прадуктаў: штодзённыя порцыі садавіны, гародніны, круп і злакаў
Садавіна: 1 порцыя = 1 сярэдні яблык, банан, апельсін ці груша; або 2 маленькія слівы, ківі ці абрыкосы; або 1 шклянка нарэзанай кубікамі ці кансерваванай садавіны (без дадавання цукру). Прапануйце 1½ порцыі ў дзень.
Гародніна: 1 порцыя = 1/2 сярэдняй бульбіны, батату (салодкай бульбы) або кукурузы; або ½ шклянкі варанай гародніны (брокалі, шпінат, морква, гарбуз); або 1 місачка зялёнай ліставой ці сырой салатнай гародніны; або ½ шклянкі варанай, сушанай ці кансерваванай фасолі ці сачавіцы. Прапануйце 4½ порцыі ў дзень.
Зерневыя прадукты і крупы: 1 порцыя = 1 кавалак хлеба; або ½ шклянкі варанага рысу, макаронных вырабаў з цвёрдых гатункаў пшаніцы; або ½ шклянкі кашы, напрыклад кукурузнай; або ⅔ шклянкі пшанічных шматкоў; альбо ¼ шклянкі мюслі; або 1 здобны хлебабулачны выраб. Прапануйце 4 порцыі ў дзень, лепш цэльназерневыя прадукты.
Групы прадуктаў: штодзённыя порцыі малочных прадуктаў, бялкоў і карысных тлушчаў
Малочныя прадукты: 1 порцыя = 1 шклянка (250 мл) малака; або 1 шклянка альтэрнатыўных малочных прадуктаў, такіх як соевае або рысавае малако (яны павінны ўтрымліваць не менш чым 100 мг кальцыю на 100 мл); або 2 лустачкі сыру; або ¾ шклянкі (200 г) ёгурту; альбо ½ шклянкі (100 г) рыкоты ці мяккага тварагу. Лепш аддаваць перавагу малочным прадуктам сярэдняй тлустасці. Прапануйце 1½–2 порцыі ў дзень.
Мяса, рыба, птушка, яйкі, арэхі, бабовыя: 1 порцыя = 65 г нятлустай ялавічыны, бараніны, цяляціны ці свініны; або 80 г прыгатаванай нятлустай курыцы ці індычкі; альбо 100 г адварнога рыбнага філе; або 170 г прыгатаванага тофу; альбо 2 вялікія яйкі; або 1 шклянка варанай сачавіцы, нуту ці кансерваванай фасолі; або 30 г (1½ сталовай лыжкі) арахісу, міндалю або насення сланечніка. Прапануйце 1½ порцыі ў дзень.
Карысныя тлушчы: вы можаце штодня ўключаць у рацыён дзіцяці дадзенага ўзросту 1 порцыю ненасычаных тлушчаў пры прыгатаванні страў, выпечкі, пасты ці запраўкі. Адна порцыя = 1–2 чайныя лыжкі (5–10 г) аліўкавага, сланечнікавага алею ці сметанковага масла; або 1–2 чайныя лыжкі (5–10 г) арэхавай пасты; або 1 сталовая лыжка (20 г) авакада. Паспрабуйце выключыць з меню пірожныя, пячэнне, чыпсы, ледзянцы, смажанае і фастфуд. Такая ежа шкодная па прычыне высокага ўтрымання трансгенных тлушчаў, цукру і солі.