Аптымальнае харчаванне для дзяцей ва ўзросце ад 13 да 24 месяцаў
Працягвайце карміць дзіця грудзьмі па патрабаванні днём і ноччу. Гэта будзе дабратворна ўплываць на яго здароўе, бо грудное малако па-ранейшаму застаецца самай важнай часткай рацыёну вашага дзіцяці. У дадатковым дакормліванні дзіцяці замяняльнікамі груднога малака і ў далейшым дзіцячымі сумесямі (адаптаванымі малочнымі сумесямі для дзяцей, старэйшых за 6 месяцаў) неабходнасці няма: пры разнастайным і своечасовым прыкорме грудное малако дае ўсе неабходныя пажыўныя рэчывы, патрэбныя вашаму дзіцяці.
Грудное малако папаўняе прыкладная трэцюю частку (1/3) энергетычных патрэб маленькага дзіцяці ва ўзросце ад 12 да 24 месяцаў.
Трэба ўлічваць важныя моманты:
1. Частата: давайце вашаму дзіцяці прыкорм 5 разоў на дзень.
2. Колькасць: павялічвайце аб'ём да 200–250 мл. Выкарыстоўвайце асобную талерку, каб бачыць, колькі дзіця з’ела.
3. Кансістэнцыя: прапаноўвайце дзіцяці нарэзаныя на кавалачкі прадукты з агульнага стала.
4. Разнастайнасць: старайцеся даваць дзіцяці разнастайныя прадукты пры кожным кармленні.
- Прадукты жывёльнага паходжання павінны абавязкова прысутнічаць у рацыёне харчавання вашага дзіцяці штодзень! Іх трэба ўводзіць як мага раней і часта прапаноўваць, даваць штодня, папярэдне добра праварыўшы і падрабніўшы (фарш з нятлустай ялавічыны, бараніны, трусяціны, курыцы, індычкі; рыба, печань, яйкі, а таксама малочныя прадукты).
- Бабовыя, добра правараныя і падрабнёныя (папярэдне неабходна выдаліць скурку) .
- Дадайце пюрэ з гародніны: морквы, рэпы, гарбуза, кабачка, капусты розных відаў (брокалі, цвятной, белакачаннай), памідораў, таксама можна камбінаваць і дадаваць у кашу розную гародніну.
- Паспрабуйце правараныя і падрабнёныя бабовыя (папярэдне неабходна выдаліць скурку).
- Пюрэ з варанай гародніны: морква, рэпа, гарбуз, цвятная і белакачанная капуста, брокалі, агурок, буракі, баклажаны, памідоры, кабачкі, таксама іх можна камбінаваць ці дадаваць у кашу.
- Пюрэ з мяккай садавіны: бананы, яблыкі, грушы, персікі, слівы. Сачыце за тым, каб дзіця ела не толькі садавіну, але і гародніну).
- Малочныя і кісламалочныя прадукты, такія як тварог, ёгурт, сыр, кефір.
- Арэхі ў выглядзе пасты.
- Адзін ці два разы на дзень можна прапаноўваць дадатковыя перакусы (паміж прыёмамі ежы), напрыклад кавалачкі мясцовай сезоннай садавіны і гародніны.
- Абавязкова выкарыстоўвайце ёдаваную соль пры гатаванні ежы да агульнага стала.
- Не давайце дзіцяці газіраваныя і/або салодкія напіткі, салодкія прысмакі і выпечку, смажаныя лёгкія закускі (чыпсы, сухарыкі, снэкі), прадукты хуткага прыгатавання (фастфуд) і прамыслова перапрацаваныя мясныя прадукты (сасіскі, каўбасы).
Пазбягайце прадуктаў прамысловай вытворчасці — салодкіх напіткаў і прысмакаў, выпечкі, смажанай ежы або фастфуду. Гэтыя прадукты з высокім утрыманнем тлушчаў, солі і/або цукру, а таксама кансервантаў могуць аказваць негатыўны ўплыў на здароўе вашага дзіцяці, перашкаджаць яго нармальнаму росту і развіццю.
Вада — самае карыснае пітво для дзіцяці! Не чакайце, пакуль дзіця адчуе смагу, часцей прапаноўвайце яму ваду, заўсёды да ежы.
Арыентуйцеся на дзіця
Набярыцеся цярпення і актыўна заахвочвайце дзіця. Не прымушайце яго есці, калі яно не хоча. Выкарыстоўвайце асобную талерку, каб было бачна, ці ўсё яно з'ела з таго, што вы прапанавалі. Давайце дзіцяці кавалачкі ежы ў ручку, дазвольце яму есці самастойна. У яго павінны быць свае сталовыя прыборы.
Гігіена
Выкананне мер гігіены (падтрыманне чысціні) неабходна для папярэджання ўзнікнення ў дзіцяці дыярэі і іншых захворванняў. Пры гатаванні ежы і кармленні выкарыстоўвайце чысты посуд і прыборы. Захоўвайце прадукты ў бяспечным і чыстым месцы ў адпаведнасці з пазначанымі на іх тэрмінамі і правіламі. Памятайце пра выкананне базавых правіл асабістай гігіены — мыйце рукі вадой з мылам перад гатаваннем ежы і кармленнем дзіцяці, пасля наведвання прыбіральні, пасля правядзення гігіенічных працэдур і падмывання дзіцяці. Мыйце рукі дзіцяці перад ежай.