Час перад экранам: спіс пытанняў для вызначэння таго, ці не шкодзіць выкарыстанне гаджэтаў здароўю

Для дзяцей, старэйшых за тры гады, час перад экранам і выкарыстанне гаджэтаў могуць быць часткай здаровага ладу жыцця. Пераканайцеся, што ваша дзіця дашкольнага ўзросту сумяшчае час перад экранам з іншымі заняткамі, а таксама выкарыстоўвае якасны кантэнт. У артыкуле вы знойдзеце адказы на некаторыя пытанні пра час, які дзіця праводзіць перад экранам.
Body

Час перад экранам і выкарыстанне гаджэтаў як частка здаровага ладу жыцця

Дзецям, малодшым за два гады, ні пры якіх абставінах не рэкамендуецца праводзіць час перад экранам (акрамя зносін з сям’ёй па відэасувязі), таксама варта абмяжоўваць час перад экранам у раннім дзяцінстве. Што датычыцца дзяцей дашкольнага ўзросту, калі яны праводзяць перад экранам некаторы час і крыху карыстаюцца гаджэтамі, то гэта нармальна.

Галоўнае — забяспечыць два моманты:

  • У распарадку дня неабходна рабіць упор на вялікую колькасць здаровых і вясёлых заняткаў, у тым ліку фізічную актыўнасць, чытанне, творчыя гульні, зносіны з сям’ёй і сябрамі.
  • Калі дзеці заняты гаджэтамі, яны павінны глядзець ці выкарыстоўваць якасны кантэнт.

І не забывайцеся пра сон. Здаровы, збалансаваны лад жыцця для дзяцей прадугледжвае дастатковую колькасць сну.

Спіс пытанняў для вызначэння таго, ці з’яўляецца падыход да часу перад экранам здаровым

Гэтыя пытанні дапамогуць вам зразумець, ці з’яўляецца выкарыстанне гаджэтаў вашым дзіцем дашкольнага ўзросту збалансаваным і здаровым:

  • Ці дастаткова спіць дзіця?
  • Яно фізічна здаровае?
  • Ці ходзіць у дзіцячы садок ці школу?
  • Мае зносіны з сям’ёй і сябрамі як анлайн, так і ў рэальным жыцці?
  • Дзіця мае разнастайныя інтарэсы?
  • Ці атрымлівае задавальненне і ці вучыцца дзіця падчас выкарыстання гаджэтаў?
  • Яно выкарыстоўвае якасны кантэнт?

Калі вы адказалі «так» на большую частку дадзеных пытанняў або на ўсе, гэта сведчыць пра тое, што ваша дзіця, верагодна, выкарыстоўвае гаджэты збалансавана, не прычыняючы шкоды свайму здароўю.

Пытанні ці асцярогі з нагоды часу, які праводзіцца перад эранам

Важна задумвацца пра тое, ці прытрымліваецца ваша сям’я здаровага і збалансаванага падыходу да баўлення часу перад экранам. Некаторыя артыкулы ў гэтым дадатку і на іншых рэсурсах могуць дапамагчы ў выпадку ўзнікнення ў вас такіх асцярог. Самае галоўнае — сачыць за развіццём, эмацыянальным станам і шырынёй інтарэсаў вашага дзіцяці, а таксама своечасова рэагаваць у выпадку ўзнікнення асцярог.