Як чысціць носік малому дзіцяці
Носік дзіцяці і яго догляд
Носік дзіцяці самаадвольна чысціцца з дапамогай слізі, што звязвае магчымыя забруджванні, якія трапляюць у яго з паветра, і пасля іх выдаляе. Дадатковы догляд носіка неабходны толькі ў тым выпадку, калі з яго выдзяляецца занадта многа слізі, якая ўскладняе дыханне немаўляці, што часцей за ўсё здараецца пры рэспіраторным захворванні.
Для прамывання носа трэба выкарыстоўваць фізіялагічны раствор:
- пакладзіце дзіця на бок;
- закапайце некалькі кропель або распыліце фізіялагічны раствор у ноздру, якая знаходзіцца вышэй;
- злёгку прыпадніміце дзіця, падтрымліваючы яго галаву рукой, каб твар быў накіраваны ўніз, затым пагладзьце дзіця, злёгку пахлопваючы па спінцы, каб слізь выцекла і вы яе ўбачылі;
- калі вы чуеце, што слізь ёсць, але не бачыце яе, зноў закапайце ці арасіце нос фізіялагічным растворам;
- перавярніце дзіця тварам уніз і, калі слізь стане бачная, выцягніце яе скручаным вугалком насоўкі або сухой ватнай палачкай;
- праз некалькі хвілін паўтарыце працэдуру для другой ноздры, паклаўшы дзіця на іншы бок;
- пры неабходнасці чыстку носа можна праводзіць перад кожным кармленнем грудзьмі.
Ні ў якім разе не ўстаўляйце ватныя палачкі ў ноздры дзіцяці. Не рэкамендуецца выкарыстоўваць помпы і аспіратары для ачысткі носа ў здаровага дзіцяці — прымяняць іх дапушчальна толькі ў выпадках, калі яно сапраўды хворае і ў яго носе назапасілася шмат слізі, якая абцяжарвае дыханне. Калі грудное выкормліванне ўсладнена ці дзіця адмаўляецца ад грудзей па прычыне закладзенасці носа, варта звярнуцца да педыятра.