Перавагі груднога малака і груднога выкормлівання

Грудное выкормліванне — гэта самая старажытная біялагічная патрэба, каторая вынікае з прыроджанага інстынкту, дзякуючы якому мы выжылі як від. Гэта частка працэсу ўзнаўлення, неабходная ўмова выжывання і здароўя, агульная для ўсіх культур і цывілізацый. Не існуе паўнацэннага замяняльніка груднога малака, і ніякае іншае дзіцячае харчаванне не можа параўнацца з ім!
Body

Падрыхтоўка да груднога выкормлівання

Падрыхтоўка да кармлення грудзьмі пачынаецца задоўга да моманту родаў. Гэта пацвярджаюць змены, што адбываюцца ў вашым арганізме, якія часта могуць быць першымі прыкметамі цяжарнасці: малочныя залозы павялічваюцца ў памеры, змяняецца іх форма, грудзі становяцца больш шчыльнымі, пругкімі і адчувальнымі, часам адзначаецца балючасць пры дакрананнях, таксама назіраецца гіперпігментацыя (пацямненне) арэол і саскоў. Выпрацоўка малодзіва пачынаецца паміж 16-м і 22-м тыднямі цяжарнасці. Таму будзьце ўпэўнены: для вашага дзіцяці першая порцыя ежы адразу пасля нараджэння ўжо гатова!

Карысна ведаць, прымаючы рашэнне пра грудное выкормліванне

  • Ваша малако заўсёды даступнае, гігіенічна бяспечнае, правільнай тэмпературы і не патрабуе матэрыяльных затрат.
  • У першыя шэсць месяцаў жыцця ваша дзіця, якое знаходзіцца на грудным выкормліванні, не мае патрэбы ў іншым харчаванні.
  • Ваша малако спецыяльна адаптавана да патрэб вашага дзіцяці, яго склад мяняецца з кожным месяцам, днём, кармленнем, каб задаволіць усе патрэбы немаўляці.
  • Грудное малако мае смак і пах той ежы, якую ўжывае мама.
  • Матэрыяльныя выдаткі на замяняльнікі груднога малака кладуцца цяжарам на ваш сямейны бюджэт. Натуральнае выкормліванне эканоміць грашовыя сродкі, іх можна выкарыстоўваць больш эфектыўна.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) і ЮНІСЕФ рэкамендуюць выключна грудное выкормліванне да 6-месячнага ўзросту, а таксама яго працяг да 2-гадовага ўзросту з увядзеннем прыдатнага і бяспечнага харчавання з 6-га месяца жыцця. У 2006 годзе СААЗ паведаміла новыя стандарты росту для дзяцей ва ўзросце ад нараджэння да 5 гадоў. Згодна з гэтым дакументам, дзіця, якое знаходзіцца на грудным выкормліванні, вызначаецца ў якасці біялагічнай нормы, з якой належыць параўноваць усіх астатніх дзяцей.

Для дзіцяці перавагі груднога выкормлівання праяўляюцца ў раннім узросце і захоўваюцца на ўсё жыццё. Грудное малако забяспечвае працяглую ахову здароўя і адаптацыю да навакольнага асяроддзя. Пакуль дзіця смокча грудзі, зніжаецца рызыка развіцця розных захворванняў, такіх як:

  • кішэчныя інфекцыі (у развітых краінах грудное выкормліванне робіць іх лячэнне больш танным, а ў слабаразвітых — ратуе жыцці дзяцей);
  • цяжкія рэспіраторныя інфекцыі (даказана зніжэнне частаты шпіталізацыі з-за інфекцый ніжніх дыхальных шляхоў);
  • сярэдні атыт;
  • сіндром раптоўнай дзіцячай смерці.

А ў будучыні памяншаецца верагоднасць наступных захворванняў:

  • атапічны дэрматыт, алергія/бранхіяльная астма;
  • лейкемія;
  • цэліякія і запаленчыя захворванні кішэчніка;
  • сардэчна-сасудзістыя захворванні, атлусценне і дыябет;
  • хваробы зубоў, парушэнні развіцця сківіцы і галасавога апарату.

Даказана, што грудное выкормліванне і грудное малако эфектыўныя для палягчэння працэдурнага болю, гэта значыць болю, выкліканага дыягнастычнымі і іншымі працэдурамі, такімі як забор капілярнай крыві, вакцынацыя і г. д.

Хранічныя неінфекцыйныя захворванні з’яўляюцца асноўнай прычынай смерці, непрацаздольнасці, іх лячэнне патрабуе велізарных выдаткаў у развітых краінах свету.

Станоўчы ўплыў на кагнітыўныя функцыі:

  • грудное выкормліванне паляпшае вышэйшыя функцыі галаўнога мозга, такія як мысленне і памяць;
  • дзеці, якія знаходзяцца на грудным выкормліванні, лепш спраўляюцца з тэстамі, якія вызначаюць узровень інтэлекту;
  • паляпшэнне кагнітыўных функцый напрамую звязана з працягласцю груднога выкормлівання.

Натуральнае выкормліванне мае асабліва важнае значэнне для дзяцей з групы рызыкі: неданошаных, дзяцей з малой масай цела пры нараджэнні, а таксама дзяцей, якія перанеслі крытычныя станы.

Карысць груднога выкормлівання для маці:

  • зніжэнне рызыкі раку грудзей і яечнікаў, а таксама дыябету 2-га тыпу;
  • паляпшэнне мінералізацыі касцей, зніжэнне рызыкі пераломаў сцягна ў будучыні;
  • больш хуткае пасляродавае аднаўленне арганізма, паляпшэнне псіхаэмацыянальнага стану.

Супрацьзачаткавы эфект: грудное выкормліванне затрымлівае аднаўленне менструальнага цыклу, авуляцыі і, такім чынам, магчымасць зачацця. Аднак гэты эфект абмежаваны і залежыць ад шэрагу фактараў. Не спадзявайцеся на абарону ад непажаданай цяжарнасці падчас кармлення грудзьмі; авуляцыя можа адбывацца і без менструацыі! Удакладніце ў свайго гінеколага, які метад кантрацэпцыі лепш за ўсё выкарыстоўваць пры кармленні грудзьмі. Рэкамендаваны інтэрвал паміж дзвюма цяжарнасцямі складае не менш за два гады, асабліва калі роды прайшлі шляхам кесарава сячэння.

Пачынаць грудное выкормліванне варта як мага раней, ажыццявіўшы першае прыкладанне дзіцяці не пазней чым праз гадзіну пасля яго нараджэння.

Чым даўжэй вы корміце грудзьмі, тым лепш! Перыяд, калі дзіця знаходзіцца на выключна грудным выкормліванні — першыя 6 месяцаў. Станоўчы эфект праяўляецца пасля трох месяцаў выключна груднога выкормлівання і ўзмацняецца, калі гэты працэс больш працяглы.

Для маці: станоўчы эфект ад часу груднога выкормлівання першага і кожнага наступнага дзіцяці падсумоўваецца!

Грудное выкормліванне — гэта значна больш, чым проста ежа. Падчас кармлення грудзьмі паміж маці і дзіцем наладжваецца трывалая псіхаэмацыянальная сувязь і патрэба дзіцяці ў любві, цеплыні і бяспецы задавальняецца ўнікальным чынам.

ГРУДНАЕ ВЫКОРМЛІВАННЕ ТАКСАМА СІЛКУЕ І ДУШУ!