Маўленчыя і камунікатыўныя парушэнні

Расстройствы і парушэнні зносін уключаюць парушэнні ці затрымку маўлення, заіканне і праблемы з голасам. Некаторыя дзеці хутка пераадольваюць маўленчыя парушэнні, іншыя маюць больш складаныя і працяглыя камунікатыўныя расстройствы. Лагапеды і іншыя медыцынскія работнікі могуць дапамагчы дзецям з маўленчымі парушэннямі.
Body

Аб камунікатыўных расстройствах і парушэннях

Парушэнні маўлення — гэта розныя расстройствы маўленчай дзейнасці, якія перашкаджаюць паўнацэнным зносінам і сацыяльнаму ўзаемадзеянню.

Да найбольш частых камунікатыўных расстройстваў і парушэнняў у дзяцей адносяць наступныя:

  • расстройствы, звязаныя з разуменнем маўлення, а таксама з яго выкарыстаннем для камунікацыі і абмену ідэямі;
  • расстройствы, звязаныя з парушэннямі ўспрымання і вымаўлення асобных гукаў у словах;
  • заіканне;
  • расстройствы маўлення, звязаныя з парушэннямі галасавога апарату: ахрыпласць, гугнявасць, адхіленні ў сіле і тэмбры (рэзкі, занадта высокі/нізкі або занадта гучны/слабы голас);
  • расстройствы сацыяльных зносін.

Падтрымка і лячэнне дзяцей з камунікатыўнымі расстройствамі або парушэннямі

Некаторыя дзеці хутка пераадольваюць маўленчыя парушэнні, іншыя маюць больш складаныя і працяглыя камунікатыўныя расстройствы.

Варта звярнуцца да спецыяліста, калі ў вашага дзіцяці ўзнікаюць цяжкасці з камунікацыяй, напрыклад: яму складана разумець звернутае маўленне; у яго слоўнікавым запасе зусім мала слоў (гукаперайманняў), якія ён выкарыстоўвае для зносін; у яго ёсць праблемы з голасам; дзіця не ініцыіруе і не падтрымлівае ўзаемадзеянне з навакольнымі людзьмі.

Цалкам верагодна, што ваша дзіця будзе займацца з лагапедам. Спецыяліст правядзе ацэнку маўленчага развіцця дзіцяці і падбярэ эфектыўныя метады пераадолення маўленчых парушэнняў і падтрымкі камунікацыі.

Вы таксама можаце пракансультавацца з іншымі спецыялістамі, такімі як:

  • аўдыёлаг;
  • неўролаг;
  • спецыяльны педагог;
  • псіхолаг.

Прычыны камунікатыўных расстройстваў і парушэнняў

Усе прычыны, якія выклікаюць парушэнні маўлення і камунікацыі, могуць быць падзелены на біялагічныя і сацыяльныя. Некаторыя камунікатыўныя праблемы могуць быць звязаны з генетыкай.

Часам у дзяцей узнікаюць камунікатыўныя расстройствы, але іншых праблем з развіццём не назіраецца.

У многіх дзяцей узнікае затрымка маўлення і парушэнне камунікацыі па іншых прычынах, звязаных са здароўем або развіццём. Напрыклад:

  • расколіна губы і паднябення;
  • шышкі на галасавых звязках;
  • інтэлектуальная недастатковасць;
  • траўмы галаўнога мозга або інсульт;
  • расстройствы аўтыстычнага спектру;
  • сіндром Даўна;
  • цэрэбральны параліч;
  • парушэнне слыху.