Развіццё маторыкі на другім годзе жыцця дзіцяці
Момант, калі дзіця ўстае на ножкі і пачынае хадзіць, — адзін з самых запамінальных. Здаецца, дзіця ніколі не стамляецца, — яно ўстае, садзіцца, ходзіць бокам, трымаючыся за мэблю, спрабуе ўставаць, робіць крокі, зноў апускаецца на кукішкі. Яно ўвесь час эксперыментуе і робіць гэта з усмешкай і новым стымулам адкрываць для сябе розныя магчымасці руху.
Body
Першыя самастойныя крокі
- Чакаецца, што здаровае дзіця пачне хадзіць ва ўзросце ад 18 да 20 месяцаў.
- Калі дзіця робіць свае першыя крокі, яго ногі звычайна шырока расстаўлены і развернуты вонкі.
- Ступні заўсёды размяшчаюцца такім чынам, каб забяспечваць найбольш устойлівае становішча цела, таму не выпраўляйце іх паставу.
- Не надзявайце дзіцяці хатні абутак — ён не спрыяе фарміраванню зводу ступні, які ўмацоўваецца, хутчэй, за кошт фізічнай нагрузкі. Можа атрымацца, што калі вы надзенеце дзіцяці абутак, яно ўстане на ногі і затым адразу ж сядзе, таму што не зразумее, па якой паверхні будзе хадзіць.
- У перыяд, калі паходка дзіцяці паступова становіцца больш устойлівай, яго рукі звычайна высока падняты, каб захоўваць раўнавагу.
- Вельмі часта дзіця будзе насіць па цаццы ў кожнай руцэ ці браць адну вялікую, што забяспечвае яму раўнавагу пры хадзьбе. Калі дзіця будзе губляць цацку, яно абавязкова будзе садзіцца.
- Нават пасля таго, як дзіця пачне хадзіць, у залежнасці ад паверхні пад нагамі яно часам будзе аддаваць перавагу поўзанню, каб хутчэй і бяспечней дабрацца да таго, што яно хоча.
Далейшае засваенне навыкаў руху
- Дзіця, якое ходзіць, абавязкова спрабуе падняць нагу і ўзабрацца па лесвіцы ці залезці на мэблю.
- Яно надоўга прысаджваецца.
- Дзіця носіць бутэлькі, кошыкі, мячыкі, розныя цяжэйшыя рэчы — гэта дазваляе яму адчуваць сябе ў дадатковай бяспецы.
- Яно паднімаецца па прыступках, абапіраючыся на рукі, і такім жа чынам спускаецца.
- Калі дзіця б'е па мячы, кідае яго, яно часам падае, але ў большасці выпадкаў не губляе раўнавагі.
- Яно ўзбіраецца на горкі і дзіцячыя гульнявыя комплексы, поўзае, кружыцца і гушкаецца на арэлях у парку.
- Дзіцяці падабаецца хадзіць па пад’ёмах, спусках і па няроўнай мясцовасці.
- Яно кружыцца, нахіляе галаву ў розныя становішчы — уніз, убок — такі рух стымулюе вестыбулярны апарат і працу мозгу; дзіця, весела бавячы час і атрымліваючы асалоду ад таго, што адбываецца, працягвае даследаваць свае магчымасці.
- Яно спрабуе бегаць.
- Дзіця ходзіць задам, а таксама можа садзіцца на нізкую лаўку, дзіцячае крэселка, крэсла.
Развіццё маторыкі на другім годзе жыцця дзіцяці звязана з пастаянным паўтарэннем розных рухаў: яно многа ходзіць, бегае, гуляе з мячом, вучыцца хадзіць па лесвіцы. На трэцім годзе вы будзеце назіраць, як дзіця вучыцца рабіць гэта хутчэй, спрытней, і адзначыце, наколькі ў яго палепшыцца каардынацыя.