Час, які праводзяць перад экранам: немаўляты і малыя дзеці
Час перад экранам: рэкамендацыі, якія датычацца немаўлят і малых дзяцей
У адпаведнасці з дзеючымі міжнароднымі правіламі дзецям, малодшым за два гады, не рэкамендуецца бавіць час перад экранам, калі гэта не датычыцца відэасувязі з блізкімі.
Зусім маленькія дзеці лепш за ўсё вучацца, атрымліваючы досвед з рэальнага жыцця, напрыклад падчас фізічнай актыўнасці, гульняў на вуліцы, чытання, творчых заняткаў і падчас зносін з сям’ёй і сябрамі.
Відэазванкі — гэта нармальна, таму што ваша дзіця катактуе з іншым чалавекам. Відэазванкі спрыяюць сацыяльнаму і моўнаму развіццю вашага дзіцяці, дапамагаюць наладжваць сувязі з сям’ёй і сябрамі, асабліва калі з-за пандэміі магчымасць асабістых зносін абмежавана.
Важна строга абмяжоўваць час перад экранам і выкарыстоўваць якасны кантэнт, які адпавядае ўзросту, калі ваша дзіця праглядае дадаткі або тэлепраграмы (асабліва калі іх глядзяць дзеці больш старэйшага ўзросту).
Фарміраванне ў дзяцей звычак здаровага выкарыстання экранаў на асабістым прыкладзе дарослых
Нават калі вы робіце так, што ваша дзіця не праводзіць час перад экранам, яно бачыць, як гэта робіце вы, і пачынае пераймаць вашы звычкі.
Нават калі ваша дзіця зусім маленькае, вы можаце быць для яго прыкладам разумнага выкарыстання гаджэтаў у будучыні. Напрыклад, вы можаце:
- выключаць свой тэлефон падчас вячэры;
- выключаць тэлевізар, калі скончыце глядзець праграму;
- чаргаваць час перад экранам з заняткамі на вуліцы, чытаннем і фізічнай актыўнасцю;
- максімальна ўдзяляць дзіцяці ўвагу і не правяраць тэлефон, калі вы гуляеце з ім ці корміце яго.
Даступнасць гаджэтаў
У вашай сям’і можа быць шэраг прылад, такіх як мабільныя тэлефоны, тэлевізары, камп’ютары і планшэты. Гэта значыць, што ваша дзіця можа бачыць выявы на экранах гэтых прылад, калі іх выкарыстоўваюць іншыя.
Карысна ведаць, што можа ўбачыць ваша дзіця. Напрыклад, некаторыя выявы ў навінах або ў відэагульнях могуць быць даволі жорсткімі і страшнымі для маленькіх дзяцей, якія яшчэ не поўнасцю разумеюць, што яны бачаць. Не дапускайце магчымасці прагляду імі такога роду выяў, памятайце, які ўплыў яны могуць аказаць на дзяцей.