На што звярнуць увагу пры выбары дашкольнай установы

Калі ў вас ёсць магчымасць выбіраць, то будзе карысна параўнаць розныя дзіцячыя ўстановы, каб знайсці тую, якая лепш за ўсё падыходзіць вашаму дзіцяці і адпавядае вашым і яго патрэбам. Адпраўляйцеся на пошукі і даведайцеся як мага больш пра ўстановы, якія вас зацікавілі. Прапаноўваем скарыстацца простым кантрольным спісам, каб вам было лягчэй ацаніць, ці адпавядаюць умовы ў гэтым дзіцячым садзе ці цэнтры вашым чаканням у тым, што датычыцца догляду вашага дзіцяці і яго навучання.
Body

Параўнанне дашкольных устаноў: кантрольны спіс

Пры параўнанні розных устаноў вам можа спатрэбіцца прыведзены ніжэй кантрольны спіс. Ён дапаможа выявіць перавагі таго ці іншага дзіцячага сада або цэнтра і вызначыць, у якім з іх будуць забяспечаны лепшыя ўмовы для догляду вашага дзіцяці і яго навучання. Кантрольны спіс пытанняў паслужыць добрай асновай для выбару прыдатнай установы.

Кошт і ўмовы аплаты

  • Колькі каштуе?
  • Ці трэба плаціць за прапушчаныя дні? Напрыклад, ці будуць з вас патрабаваць аплату за ўсе дні, калі вы з’ехалі ў адпачынак? У штомесячную аплату ўключаюцца толькі працоўныя ці ўсе каляндарныя дні?
  • Ці ёсць варыянты знаходжання дзіцяці поўны дзень ці палову дня? Колькі каштуюць розныя варыянты?
  • Якія ёсць ільготы для розных катэгорый сем’яў? Магчыма, калі паслугі платныя, у вас ёсць права на няпоўны кошт.

Гульні і навучанне

  • Што прапаноўвае ўстанова, каб ваша дзіця вучылася і развівалася? Ці ёсць наглядны план, які тлумачыць праграму навучання і развіцця?
  • Ці расказваюць супрацоўнікі пра тое, як прайшоў дзень вашага дзіцяці?
  • Ці даецца інфармацыя аб палітыцы ўстановы, узроўні падрыхтоўкі спецыялістаў, працэдурах захавання гігіены і забеспячэнні бяспекі і парадку?

Паслугі і абстаноўка

  • Ці створана ва ўстанове стымулюючае і бяспечнае асяроддзе?
  • Атмасфера нязмушаная і вясёлая?
  • Вам самім гэтая ўстанова бачыцца цікавай, у ёй прасторна, светла, шмат цацак, праводзіцца многа заняткаў?
  • Ці дастаткова месца для вашага дзіцяці, ці хапае цацак і інвентару для гульняў на вуліцы?

Распарадак дня

  • Ці прадугледжаны «ціхі час» або адпачынак на працягу дня?
  • Ці будзе дзіця праводзіць дастаткова часу на свежым паветры?
  • Ці будзе ў вашага дзіцяці магчымасць даследаваць і тварыць?
  • Ці адпавядаюць умовы адпачынку, наведвання прыбіральні, змены падгузнікаў індывідуальным патрэбам вашага дзіцяці?

Выхавацелі і іх адносіны з дзецьмі

  • Колькі выхавацеляў? Якая колькасць дзяцей прыпадае на аднаго супрацоўніка?
  • Як часта супрацоўнікі ўзаемадзейнічаюць з дзецьмі?
  • Выхавацелі заахвочваюць дзяцей, паважаюць іх, клапоцяцца пра іх?
  • Як педагогі рэгулююць паводзіны дзяцей?
  • Да кожнага дзіцяці ставяцца як да асобы?

Адносіны выхавацеляў з бацькамі

  • Вы адчуваеце, што супрацоўнікі не супраць абмяркоўваць з вамі любыя пытанні?
  • Ці прапануецца пробны перыяд адаптацыі для вас і дзіцяці?
  • Ці можаце вы ў любы час прыйсці і паназіраць за сваім дзіцем у гэтым асяроддзі?
  • Ці заахвочваецца ўдзел членаў сям’і ў розных мерапрыемствах, якія праводзяцца ва ўстанове?

Ежа і перакус

  • Харчаванне і перакусы прадугледжаны ці вам трэба даваць дзіцяці ежу з сабой?

Калі ежа і перакусы прадастаўляюцца:

  • Прапаноўваюцца здаровыя прадукты і напіткі?
  • Ці задавальняе харчаванне індывідуальныя патрэбы дзяцей?
  • Ці выконвае ўстанова нацыянальныя рэкамендацыі па харчаванні дзяцей? Вам могуць паказаць меню і ўнутраныя дакументы па харчаванні?

Агульная інфармацыя

  • Якія ўмовы па прыёме дзяцей, што не прайшлі вакцынацыю?
  • Што будзе, калі ваша дзіця захварэе?
  • Што будзе, калі вы спозніцеся да пачатку дня?
  • Хто, акрамя вас, можа забраць ваша дзіця?
  • Што дзіцяці трэба браць з сабой?
  • Як вы можаце дапамагчы свайму дзіцяці прывыкнуць да новага месца і новых умоў?
  • Ці прадугледжана чарга і папярэдні запіс? Ці можаце вы ўнесці сваё дзіця ў спіс чакання, калі гэта неабходна?