Негатыўная рэакцыя на прадукты харчавання ў дзяцей

Негатыўная рэакцыя на прадукты харчавання — гэта стан павышанай адчувальнасці ў адносінах да якога-небудзь прадукту ці напітка, але гэта не алергія. Да сімптомаў негатыўнай рэакцыі на прадукты харчавання адносяцца ўздуцце жывата, дыярэя і боль у жываце. Сімптомы негатыўнай рэакцыі на прадукты харчавання звычайна праходзяць самі па сабе. Часцей за ўсё сустракаецца негатыўная рэакцыя на лактозу, пшаніцу, харчовыя дабаўкі і фруктозу.
Body

Негатыўная рэакцыя на прадукты харчавання

Негатыўная рэакцыя на прадукты харчавання — гэта непажаданая рэакцыя на ежу, якая ўжываецца. Гэтая рэакцыя можа быць выклікана няздольнасцю арганізма паўнацэнна пераварваць пэўныя прадукты. Ці яна можа быць звязана з павышаным раздражненнем у адказ на хімічнае рэчыва, якое ўтрымліваецца ў ежы.

Часам арганізм можа спраўляцца з невялікай колькасцю прадуктаў, на якія ў яго негатыўная рэакцыя.

Негатыўная рэакцыя на прадукты харчавання — гэта не тое ж самае, што харчовая алергія. Негатыўная рэакцыя на прадукты харчавання не закранае імунную сістэму, у той час як харчовая алергія ўзнікае, калі імунная сістэма рэагуе на з’едзеную ежу. Акрамя таго, харчовая алергія, як правіла, мае больш выразную клінічную карціну і працякае з большым комплексам сімптомаў, чым негатыўная рэакцыя на прадукты харчавання.

Сімптомы негатыўнай рэакцыі на прадукты харчавання

Да сімптомаў негатыўнай рэакцыі на прадукты харчавання адносяцца:

  • уздуцце жывата;
  • дыярэя;
  • боль у жываце;
  • галаўныя болі;
  • пакрыццё язвамі слізістай абалонкі ротавай поласці.

Сімптомы негатыўнай рэакцыі на прадукты харчавання  часта носяць адкладзены характар ​​і могуць праявіцца толькі праз некалькіх дзён пасля ўжывання прадукта, на які маецца негатыўная рэакцыя.

Пры падазрэнні на негатыўную рэакцыю на прадукты харчавання ў дзіцяці і пры немагчымасці ўдакладнення прычыны ўзнікнення яе сімптомаў лепш пракансультавацца з педыятрам.

Прадукты, якія найбольш часта выклікаюць негатыўную рэакцыю 

Негатыўная рэакцыя найбольш часта сустракаецца ў дачыненні да наступных прадуктаў і іх кампанентаў:

  • лактоза, якая ўяўляе сабой вугляводнае злучэнне ў малочных прадуктах;
  • пшаніца;
  • харчовыя дабаўкі, у тым ліку ўзмацняльнікі смаку, такія як глутамат натрыю;
  • фруктоза, якая ўяўляе сабой фруктовы цукар.

Дыягностыка негатыўнай рэакцыі на прадукты харчавання

Элімінацыйная дыета з’яўляецца найбольш распаўсюджаным метадам праверкі на негатыўную рэакцыю на прадукты харчавання. Гэты метад прадугледжвае выключэнне з рацыёну харчавання дзіцяці прадуктаў, якія могуць выклікаць негатыўную рэакцыю. Такія прадукты па адным выключаюцца на пэўны перыяд часу, звычайна на некалькі тыдняў, затым па адным уводзяцца ў рацыён паўторна, каб высветліць, які з іх выклікае негатыўную рэакцыю.

Пры падазрэнні на негатыўную рэакцыю на фруктозу ці лактозу ўрачы могуць таксама звяртацца да дыхальнай пробы. У ходзе такой пробы правяраецца ўтрыманне газападобнага вадароду ў выдыхаемым дзіцем паветры. У дзяцей з негатыўнай рэакцыяй на лактозу паказчык будзе больш высокі.

Дыягнаставаць негатыўную рэакцыю на лактозу часам няпроста, таму што яе сімптомы падобныя да праяў харчовай алергіі.

Што рабіць у выпадку негатыўнай рэакцыі на прадукты харчавання

Калі педыятр дыягнаставаў у дзіцяці негатыўную рэакцыю на той ці іншы прадукт, ён можа парэкамендаваць паменшыць колькасць гэтага прадукту ў рацыёне ці зусім пазбягаць яго.

Сімптомы негатыўнай рэакцыі на прадукты харчавання  праходзяць, як правіла, самі па сабе. Таму калі дзіця з’есць нешта, што, як вы ведаеце, правакуе ў яго негатыўную рэакцыю, і ў яго ўзнікнуць сімптомы, тэрміновая медыцынская дапамога не спатрэбіцца.

Калі адным з сімптомаў у дзіцяці будзе дыярэя, кантралюйце, каб яно піло дастаткова вадкасці.

Як доўга захоўваецца негатыўная рэакцыя на прадукты харчавання

Якая верагоднасць таго, што ў дзяцей з узростам пройдзе негатыўная рэакцыя на прадукты харчавання, невядома. Тое, як доўга яна працягваецца, залежыць ад ежы і ад прычыны, па якой арганізм дзіцяці на яе рэагуе.

Калі вы лічыце, што ваша дзіця перарасло негатыўную рэакцыю на прадукты харчавання, лепш пракансультавацца са спецыялістам (педыятрам, гастраэнтэролагам, дыетолагам). Ён можа парэкамендаваць вам асцярожна пачаць уводзіць нейкі прадукт у рацыён дзіцяці, уважліва назіраючы за рэакцыяй арганізма, каб праверыць, ці прайшла негатыўная рэакцыя.