Раннія прыкметы расстройства аўтыстычнага спектра і што рабіць, калі вы іх заўважылі
Раннія прыкметы агульнага расстройства псіхічнага развіцця могуць выявіцца ў дзіцяці ва ўзросце да 2–3 гадоў. Калі вы заўважылі іх у свайго дзіцяці, то неабходна як мага хутчэй звярнуцца па дапамогу да спецыяліста
Body
Сімптомы агульнага парушэння развіцця (расстройства аўтыстычнага спектра) у дзіцяці:
- не глядзіць у вочы;
- не адгукаецца на імя;
- не адказвае на вашу ўсмешку;
- не выкарыстоўвае ўказальны жэст пальцам;
- не выкарыстоўвае прывітальны жэст;
- не глядзіць у тым напрамку, які вы яму паказваеце;
- не паказвае на рэчы, каб падзяліць з вамі цікавасць да іх;
- не выкарыстоўвае маўленне і мову;
- паўтарае словы і фразы зноў і зноў (рэхалалія);
- выстаўляе цацкі ў пэўным парадку, напрыклад у рад;
- цікавіцца толькі часткай цацкі, напрыклад толькі коламі машынкі;
- робіць незвычайныя і паўтаральныя рухі целам — трасе рукамі, кружыцца, разгойдваецца, ходзіць на дыбачках;
- хвалюецца нават з-за невялікіх змен у навакольным асяроддзі.
Калі вы заўважылі які-небудзь з вышэйпералічаных сімптомаў, вам неабходна пракансультавацца з педыятрам. Пры патрэбе ён накіруе вас для далейшай дыягностыкі ў профільную арганізацыю, спецыялісты якой займаюцца непасрэдна праблемамі развіцця.