Рост дзіцяці ва ўзросце 7–9 месяцаў
Вы, напэўна, заўважылі, што прыкладна на чацвёртым месяцы рост дзіцяці крыху запаволіўся. Яно будзе расці з той жа інтэнсіўнасцю і ў гэты перыяд.
• У гэты перыяд грудное малако або яго замяняльнікі — ужо не адзінае, што есць дзіця, адбываецца паступовае прывыканне да прадуктаў прыкорму расліннага і жывёльнага паходжання. Пры гэтым павялічваецца рухальная актыўнасць, дзіця перамяшчаецца і даследуе навакольную прастору і прадметы, што таксама значна ўплывае на рост. Не варта забываць і пра тое, што дзіця расце падчас сну і рост, адпаведна, залежыць ад яго якасці і колькасці.
• Важна, каб у дзіцяці захоўвалася дынаміка росту, якая вызначылася на працягу першых тыдняў жыцця.
• За гэты перыяд ваша дзіця, хутчэй за ўсё, вырасце на 1,5–2 см і прыбавіць ад 300 да 350 г у вазе. Калі яно вельмі рухомае і мае небуйны́ целасклад, прыбаўка ў вазе на 200–250 г да дзявятага месяца будзе дастатковай.
• Мозг працягвае інтэнсіўна расці, і акружнасць галавы павялічваецца прыкладна на 0,5 см кожны месяц.
Рост кожнага дзіцяці — гэта ўнікальны працэс, яго можна адсочваць толькі з дапамогай стандартных графікаў росту адносна стандартных крывых росту.