Як класці дзіця на жывоцік: у малюнках
Чаму важна класці дзіцяці на жывоцік
Кладзіце сваё дзіця на жывоцік, каб яно абапірался на ручкі. У такой позе ўмацоўваюцца галава, шыя і верхняя частка цела. Класці дзіця на жывоцік трэба часта і кожны дзень.
Пачынайце класці дзіця на жывоцік неўзабаве пасля яго нараджэння. У першыя некалькі тыдняў старайцеся, каб яно ляжала на жываце 1–2 хвіліны 2–3 разы на дзень. Паступова ваша дзіця зможа ляжаць па 10–15 хвілін некалькі разоў на дзень.
Кладзіце дзіця спаць на спіну, а гуляць — на жывоцік. Падчас сну яно шмат часу праводзіць на спіне, а яго галава знаходзіцца ў адным становішчы. З-за гэтага на патыліцы могуць з’яўляцца маленькія залысіны. Калі дзіця ляжыць на жываце, гэта дапамагае прадухіліць утварэнне залысін.
Як бавіць час, лежачы на жывоціку
Кладзіце бяспечныя прадметы і цацкі побач з дзіцем. Рухайце імі з боку ў бок перад яго тварам. Гэта прымусіць дзіця рухацца, паднімаць галаву і паварочваць яе.
Ляжце на падлогу побач з дзіцем. Гартайце старонкі часопісаў або кніжак з малюнкамі. Гэта развівае і ўмацоўвае мышцы вачэй дзіцяці і дазваляе яму заставацца зацікаўленым.
Пастаўце побач небіткае люстэрка, каб дзіця магло ўбачыць сябе ў адлюстраванні. Кладзіце яго на жывоцік у розных месцах, напрыклад на свежым паветры на пледзе.
Ляжаць на жывоціку павінна быць цікава, весела і бяспечна
Дзіця павінна ведаць, што вы побач — размаўляйце і спявайце, пагладжвайце яго спінку або казычыце яго ручкі.
Калі вашаму дзіцяці не падабаецца ляжаць на жывоціку на падлозе, паспрабуйце класці яго на згорнуты ручнік, сабе на калені ці на фітбол.
Сачыце за дзіцем, калі яно ляжыць на жывоціку. Па меры таго, як яно будзе станавіцца мацнейшым і пачынаць больш рухацца, прыбірайце рэчы, якія могуць быць для яго небяспечнымі.