Як справіцца, пакуль дзіця знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі нованароджаных: 18 парад

Знаходжанне вашага дзіцяці ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі нованароджаных (АІТН) можа палохаць і быць складаным часам для вас і вашай сям'і. Можна паспрабаваць зрабіць навакольную прастору больш камфортнай для вас; праводзьце час з дзіцем, але таксама знаходзьце час для адпачынку. Хоць ваша дзіця і знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі, вы таксама зможаце даглядаць яго.
Body

Стварэнне асабістай прасторы ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі нованароджаных (АІТН)

1. Зрабіце прастору вакол вашага дзіцяці больш асабістай.

Вы можаце выкарыстаць для гэтага падарункі, прынесці рэчы з дому або размясціць фотаздымкі сям'і, братоў і сясцёр вашага нованароджанага, каб прастора вакол яго адрознівалася ад прасторы іншых дзяцей. Але майце на ўвазе, што занадта вялікі беспарадак можа абцяжарыць догляд немаўляці.

2. Зрабіце прастору больш адасобленай.

Калі вы знаходзіцеся ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі, магчыма, кожны, хто праходзіць міма, можа вас бачыць. Калі вы хочаце крыху адасобіцца, пакуль знаходзіцеся разам з дзіцем, павярніце сваё крэсла так, каб схавацца ад старонніх вачэй.

Наведванне дзіцяці ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі

3. Задавайце пытанні і будзьце ў курсе падзей.

Пакуль ваша дзіця знаходзіцца ў АІТН, вам можа быць складана спраўляцца з вялікім патокам новай для вас інфармацыі. Калі вы ў чымсьці не разабраліся, не саромейцеся папрасіць персанал бальніцы растлумачыць вам гэта зразумелай для вас мовай. Адказы можна запісваць, каб не ўпусціць нейкія важныя дэталі.

Калі вы зможаце наладзіць добрыя адносіны з медыцынскім персаналам, вам будзе прасцей задаваць пытанні і заставацца ў курсе таго, што адбываецца. Магчыма, вам спатрэбіцца рэгулярна размаўляць з двума ці трыма медыцынскімі работнікамі пра тое, як справы ў вашага немаўляці. Гэта зручна рабіць падчас урачэбных абходаў.

4. Прымайце ўдзел у паўсядзённым клопаце пра ваша дзіця.

Паспрабуйце знаходзіцца ў АІТН, калі персанал ажыццяўляе догляд вашага дзіцяці. Спачатку назірайце, а затым паступова бярыце на сябе клопат пра немаўля. Напрыклад, вы можаце дапамагаць абмываць яго твар, мяняць яму падгузнікі або перакладаць яго.

Такім чынам, вы будзеце станавіцца часткай жыцця вашага немаўляці. Яно пачне пазнаваць вас, а вы навучыцеся абыходзіцца з ім так, як яму падабаецца больш за ўсё. Гэта выдатны спосаб умацаваць сувязь з дзіцем.

5. Запрашайце сяброў і сваякоў у госці, каб падтрымаць вас.

У некаторых АІТН дазваляецца, каб вас наведвалі сябры і сваякі. Перш за ўсё, гэта будзе служыць падтрымкай для вас, пакуль вы даглядаеце сваё дзіця.

Рэкамендуецца, каб за раз вас наведвалі 1–2 чалавекі, таму што вялікая колькасць гасцей можа стаміць вас і ваша дзіця.

6. Запісвайце тое, як развіваецца ваша немаўля.

Хутчэй за ўсё, вы многае забудзеце пра гэты перыяд жыцця вашага дзіцяці, нават калі цяпер здаецца, што пра гэта вы будзеце памятаць заўсёды. Вы можаце рабіць фота ці здымаць відэа або весці дзённік, каб лепш усё запомніць.

Расслабленне і зняцце нагрузкі ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі і па-за ім

7. Адзначайце асаблівыя выпадкі.

 Святкаванне асаблівага дня можа дапамагчы часова забыцца аб трывозе пра ваша дзіця.

8. Выходзьце за межы радзільнага дома для кароткачасовага адпачынку.

Доўгае знаходжанне ў АІТН можа сапраўды стамляць. Даручайце догляд дзіцяці вашаму партнёру і па чарзе пакідайце радзільны дом для адпачынку — перазагрузка патрэбна ўсім.

9. Знайдзіце спакойнае месца для адпачынку.

10. Падумайце наконт таго, каб весці дзённік.

Вядзенне дзённіка можа даць вам магчымасць выказаць пачуцці, паразважаць пра тое, што адбываецца. Дзённік можа быць прызначаны толькі для вас, або вы можаце запланаваць пазней падзяліцца тым, што запісана ў ім, з іншымі.

11. Бярыце з сабой кнігу для чытання.

12. Выконвайце практыкаванні для расслаблення.

13. Выдзяляйце час на прыемныя заняткі.

Выхад у свет з партнёрам, самастойна ці з сябрамі будзе карысным для ўсіх.

Клопат пра сябе, пакуль ваша дзіця знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі

14. Не будзьце занадта патрабавальнай (-ым) да сябе.

Калі вы скажаце, што не зможаце прыехаць на дзень нараджэння сябра ў гэтым годзе, бо не настроены на сустрэчу, то гэта зусім нармальна. Калі вы паставіце ў прыярытэт уласнае самаадчуванне, то зможаце лепш клапаціцца пра сваё дзіця.

15. Прымайце дапамогу ад сям'і і сяброў.

Прымаючы практычную дапамогу ад сяброў і сям'і, вы зможаце вызваліць час для выканання больш важных задач.

16. Пагаварыце з кім-небудзь.

Тое, што ваша дзіця знаходзіцца ў АІТН, можа быць цяжкім для вас вопытам. І гэта нармальна, што вы будзеце адчуваць моцныя эмоцыі: віну, гнеў, сорам і безнадзейнасць. Прызнаваць і прымаць свае эмоцыі і гаварыць пра свае пачуцці з кімсьці, каму давяраеце, карысна для вас.

17. Добра харчуйцеся.

Паўнацэннае харчаванне павялічвае ўзровень энергіі. Ваш рацыён павінен быць па магчымасці разнастайным, рэгулярным, з прысутнасцю гарачай ежы.

18. Прыміце, што будуць цяжкія і лёгкія перыяды.

Веданне і прыняцце таго, што будуць добрыя і дрэнныя дні, дапаможа вам не адчуваць занадта моцнага шоку і хвалявання, калі нешта пойдзе не так, як вы чакаеце.